Wstecz

Не трывай

Рукой, як фарбай яркіх дзён,
Я намалюю зьнічак сон.
Аблокаў сталых цішыню
Парушу, прыгнуў у вышыню.
І буду там, як на зямлі,
Глядзець на сонца прамяні,
Шукаць цябе, ці можа не...
Ня трэба, не будзі мяне!

Не трывай мяне ў сне!
Не будзі мяне ў сне!
Не трывай мяне ў сне!
Не будзі мяне!

Ракой, праз водбліскі дажджоў,
Краіну мараў я знайшоў,
І плыняй рэдкасных падзей
Там захварэў я ад людзей!

Не трывай мяне ў сне!
Не будзі мяне ў сне!
Не трывай мяне ў сне!
Не будзі мяне!

Азірнуўся з-за аблок і бачу,
Як шары пускаюць на ўдачу,
І лятуць яны на сустрач ветру,
За сабою цягнуць кіламетры.
І як кветкі ў небе, расцвітаюць,
І пялёсткі па зямлі лятаюць.
А навокал вусны ў пацалунках,
Адаб’юцца дзесьці ў малюнках.

Не трывай мяне ў сне!
Не будзі мяне ў сне!
Не трывай мяне ў сне!
Не будзі мяне!

Дажджамі

Нашы сэрцы замёрзлі па зіме ад халоднае сцюжы,
Мы забылі той шлях, што засцілаў я пялёсткамі ружаў.
Яна была сама сабой са мной у параўнанні,
Як купідонавай стралой працяла ўсё каханне.

Дажджамі аветліцца вакол абшар,
Мы самі згубілі мір агульных мар.
У сэрцы ізноўку цяжарам камень,
Я ненавіджу гэты дзень, я ненавіджу гэты дзень!

Тваіх вуснаў саспелых не забыць мне ўжо аніколі,
Успамінаю далоняў цяплыню, мой маленькі анёлак.
Глядзі, усё разбіта ўшчэнт, і згаслі нашы свечы,
А я гляджу на твой партрэт ужо ў каторы вечар.

Дажджамі аветліцца вакол абшар,
Мы самі згубілі мір агульных мар.
У сэрцы ізноўку цяжарам камень,
Я ненавіджу гэты дзень, я ненавіджу гэты дзень!

Лёс чамусці склаўся так, а можа, хтосьці разгубіўся,
І жыцця майго мастак напэўна проста памыліўся.
Не пабачыў аднаго, а ў вуснах ужо было спатканне,
Не прымеціў тваяго і маяго кахання.

Дажджамі аветліцца вакол абшар,
Мы самі згубілі мір агульных мар.
У сэрцы ізноўку цяжарам камень,
Я ненавіджу гэты дзень, я ненавіджу гэты дзень!

Дажджамі!..
Мы самі!..
У сэрцы ізноўку цяжарам камень,
Я ненавіджу гэты дзень, я ненавіджу гэты дзень!

Палюсы

Мы — розныя палюсы, не датыкаемся,
І мерыдыянамі прасякнем зямлю.
Шаўковыя валасы кагосьці кранаюцца,
І вецер шукае ў іх ахвяру сваю.

Ідзі за ім услед,
Нясі святло ў свет.

Там, дзе мінус на плюс,
Там, дзе кропкі і коскі
Трымаюць час.
Я сцялю свой абрус
На век гэты кароткі —
Для вас, для вас.
Там, дзе мора і неба
Сустракаюцца разам —
Няма мяжы.
Вось туды і патрэбна,
Там — пытанні ў адказах.

Нярвовымі хвалямі жыццё ахінаю я,
І рознымі думкамі сціскаю абшар.
Я нешта намаляваў недасягальнае,
Па ветру яго пусціў — у глыбіню мар.

Ідзі за ім услед,
Нясі святло ў свет.

Там, дзе мінус на плюс,
Там, дзе кропкі і коскі
Трымаюць час.
Я сцялю свой абрус
На век гэты кароткі —
Для вас, для вас.
Там, дзе мора і неба
Сустракаюцца разам —
Няма мяжы.
Вось туды і патрэбна,
Там — пытанні ў адказах.

Бяжы, бяжы, бяжы...

Нас няма

Кроплі падалі тады, у той вечар,
Ты глядзеў і бачыў парасоны.
І знікалі гарады дзесьці ў вечнасць,
І цяпер аскепкі мы збіраем.
А нас ужо нішто не аб’яднае…

А цябе не знайсці. Нас няма.
(Не сустрэліся вачамі,
Нашы душы — ў адчаі.)
І я — сама.
(І цяпер мы разумеем,
Што нічога не паспеем…)

Адчуванне цяплыні дзесьці знікла,
І сабе мы болей не належым.
Цемра гасіць прамяні — гэта звыкла,
І ўжо нас болей не пабачыць.
І я цябе не пажадаў прабачыць…

А цябе не знайсці. Нас няма.
(Не сустрэліся вачамі,
Нашы душы — ў адчаі.)
І ты — сама.
(І цяпер мы разумеем,
Што нічога не паспеем...)

Пытанняў больш за ўсё —
Адказаў не знайсці ніяк.
Што гэта за жыццё?
Чаму ў ім усё не так?!
Чаму такі мой лёс?
Чаму не шчасціць гэдак мне?
І вадаспадам слёз
Душу кране.

А цябе не знайсці. Нас няма.
(Не сустрэліся вачамі,
Нашы душы — ў адчаі.)
І я — сама.
(І цяпер мы разумеем,
Што нічога не паспеем...)

А цябе не знайсці.
(Не сустрэліся вачамі,
Нашы душы — ў адчаі.)
І я — сама.