Wstecz

Крок за крокам

Нас памятаюць залатыя зборы,
Хмурых палацаў, што глядзяць на зоры.
Мы там свае вадзілі карагоды,
Елі смачна там.

Калі нас да зямлі хіліла ветрам,
А сцюжа накрывала сваім срэбрам,
Анёлы напаўнялі душы верай —
Верылі ў нас.

Гэй — Залаты той час,
Гэй — Не пакіне нас,
Гэй — І ў сэрцы б’ецца маладосць.

Крок за крокам і з паднятаю галавой
Мы вандруем і губляем свой супакой.
Фут за футам мы маладзеем душой.

Нам каралі краін цягнулі рукі,
Музыкі іхнія дарылі гукі.
Але мы не змянялі свой кірунак —
Крочылі далей.

І сэрца біла кулямётам у целе,
Сапнуць з дарогі нас не раз хацелі,
Але наш компас заставаўся цэлым —
Марай мы жылі.

Гэй — Залаты той час,
Гэй — Не пакіне нас,
Гэй — І ў сэрцы б’ецца маладосць.

Крок за крокам і з паднятаю галавой
Мы вандруем і губляем свой супакой.
Фут за футам мы маладзеем душой.

Напрыканцы

Прысніўся сон, што недзе
Праз сто вякоў, праз сто падзей,
Больш сонца не свеціць,
Не хоча болей грэць людзей.

Вятрам там — рай, вый ды лунай,
Пустыя хмарачосаў камяні.
Ты разглядай, ты заўважай —
Няма нікога на зямлі.

У чорнай вадзе светлых надзей
Рэшткі даела зграя людзей.
Грошы цяклі ў іх гаманцы —
Няма людзей напрыканцы.

Халодны рэактар, як куля — апошні аргумент,
Нас выдаляць заўтра, як лішні, непатрэбны элемент.
Надзеі таюць у кнізе той, нібы ў спякоту ледзянцы.
Сціскаю я тваю далонь — мы разам тут напрыканцы.

У чорнай вадзе светлых надзей
Рэшткі даела зграя людзей.
Грошы цяклі ў іх гаманцы —
Няма людзей напрыканцы.

Няма людзей —
Напрыканцы.

Іншы

Я не магу знайсці сябе сярод вас, я адзін.
Я межы адчуваў нябёс, цяплыню іх глыбінь,
І я не плачу па начах, я крычу ў пустыню.
Несцерпны боль у маіх вачах, я яго быццам п’ю,
Быццам п’ю.

І свой свет сабе пакіну я, ахінае ён мяне сабой.
Гэта сувязь з ім толькі выключная мая — не адчуеш, не пабачыш.
Не паспееш ты пайсці за мной.

Я так люблю глядзець на дождж, ён мяне зразумеў,
Ды толькі робіцца мне горш, там, дзе я не паспеў.
І вам мяне не зразумець, я шукаў — не знайшоў,
І буду кроплямі ляцець там, дзе дождж мой прайшоў,
Мой прайшоў.

І свой свет сабе пакіну я, ахінае ён мяне сабой.
Гэта сувязь з ім толькі выключная мая — не адчуеш, не пабачыш.
Не паспееш ты пайсці за мной.

І свой свет сабе пакіну я, ахінае ён мяне сабой.
Гэта сувязь з ім толькі выключная мая — не адчуеш, не пабачыш.

І свой свет сабе пакіну я…
Гэта сувязь з ім толькі выключная мая — не адчуеш, не пабачыш.
Не паспееш ты пайсці за мной.

Мы ідзeм разам

Мы ідзем разам шчыльнаю сцяной,
Ідзем разам! Мы ідзем разам!
З пераможным сцягам з сябрам за спіной,
Ідзем разам! Мы ідзем разам!
Скрозь натоўпы шэрых нас вядзе дарога,
Ідзем разам! Мы ідзем разам!
Мы ў каманду верым! Верым у перамогу!

Мы бачым сотні прамянёў —
Яны прарочаць светлы шлях,
І подых тых вятроў, што дзьмуць ізноў,
Што дзьмуць ізноў,
Наш светлы развіваюць сцяг!

Трубы і фанфары, хвалямі далоні,
Ідзем разам! Мы ідзем разам!
Рассякаем хмары, ланцугі палону,
Ідзем разам! Мы ідзем разам!
Нас сягоння многа, радасць поўніць твары,
Ідзем разам! Мы ідзем разам!
Юнака, старога, закаханых пары.

Мы бачым сотні прамянёў —
Яны прарочаць светлы шлях,
І подых тых вятроў, што дзьмуць ізноў,
Што дзьмуць ізноў,
Наш моцны развіваюць сцяг!

Нават калі мы далёка ад дому,
Колеры родныя ў сэрцы навечна,
Нават калі нас адолее стома,
Стрываюць і гэта нашыя плечы.

Любоў да каманды нас аб’яднае,
Адзіныя думкі, жаданне падзеі.
Гульня не заўсёды сумленнай бывае —
Не загіне ніколі надзея!

Мы бачым сотні прамянёў —
Яны прарочаць светлы шлях,
І подых тых вятроў, што дзьмуць ізноў,
Што дзьмуць ізноў,
Наш моцны развіваюць сцяг!

Наш моцны развіваюць сцяг!
Наш светлы развіваюць сцяг!

Нас няма

Кроплі падалі тады, у той вечар,
Ты глядзеў і бачыў парасоны.
І знікалі гарады дзесьці ў вечнасць,
І цяпер аскепкі мы збіраем.
А нас ужо нішто не аб’яднае…

А цябе не знайсці. Нас няма.
(Не сустрэліся вачамі,
Нашы душы — ў адчаі.)
І я — сама.
(І цяпер мы разумеем,
Што нічога не паспеем…)

Адчуванне цяплыні дзесьці знікла,
І сабе мы болей не належым.
Цемра гасіць прамяні — гэта звыкла,
І ўжо нас болей не пабачыць.
І я цябе не пажадаў прабачыць…

А цябе не знайсці. Нас няма.
(Не сустрэліся вачамі,
Нашы душы — ў адчаі.)
І ты — сама.
(І цяпер мы разумеем,
Што нічога не паспеем...)

Пытанняў больш за ўсё —
Адказаў не знайсці ніяк.
Што гэта за жыццё?
Чаму ў ім усё не так?!
Чаму такі мой лёс?
Чаму не шчасціць гэдак мне?
І вадаспадам слёз
Душу кране.

А цябе не знайсці. Нас няма.
(Не сустрэліся вачамі,
Нашы душы — ў адчаі.)
І я — сама.
(І цяпер мы разумеем,
Што нічога не паспеем...)

А цябе не знайсці.
(Не сустрэліся вачамі,
Нашы душы — ў адчаі.)
І я — сама.

На ростанях

О, гэты позірк цішыні —
Яго, напэўна, не спыніць.
І не схаваць яго нідзе —
Ён не пужаецца людзей.
Акамянелая душа
Ужо не кліча ў абшар цябе.

Плянетаў дзіўны мінуэт
Цяпер нябачны болей нам.
Мы не глядзім ужо на свет,
Пужаемся жыццёвых плям,
Хаваем вочы ў слязах
І нараджаем новы жах —
Свой жах.

А мы на ростанях ізноў,
Гэтых заблытаных шляхоў.
Знікаем мы — нас не знайсці
У гэтай рэчаіснасці.

Мы зачыняем дзверы ў сны,
Нам не патрэбныя яны.
І не патрэбны нават мы сабе.
Не б’юцца сэрцы, як раней,
Мы ад жыцця бяжым хутчэй, хутчэй.
Раскрыжаванне мар — у чым?!
І мы тут болей не прычым.
Там, дзе гавораць — мы маўчым,
З нагоды тысячы прычын.
Знікаем мы. Знікаюць нас.
І знікне ўсё ў пэўны час —
Той час.

А мы на ростанях ізноў,
Гэтых заблытаных шляхоў.
Знікаем мы — нас не знайсці
У гэтай рэчаіснасці.

Знікаем мы — нас не знайсці!
Знікаем!

Мой зорны час

Я жыццёвыя ўдары ўсе прымаў, трымаў!
У баку я аніколі не стаяў — усе цяжкасці трываў.
Руку дапамогі падаваў заўжды
Тым, каму было не абмінуць бяды.
Лёс правёў мяне па сцежцы праз гады — сюды.

Мой зорны час настаў — праз агонь, ваду!
Мой зорны час настаў — скрозь цемру я прайду!

Аддаваўся цалкам я, калі кахаў, любіў.
На калені я не падаў, не стагнаў, нічога не прасіў.
Крокаў не рабіў у бок альбо назад —
Месцу не было ў маіх вачах слязам.
І заўсёды меў адказ свой тут і там я сам.

Мой зорны час настаў — праз агонь, ваду!
Мой зорны час настаў — скрозь цемру я прайду!

Мой зорны час...

Мой зорны час настаў — праз агонь, ваду!
Мой зорны час настаў — скрозь цемру я прайду!

Прайду!

Мой шалёны дзень

Ранак як размінка — светлыя надзеі,
Кава, душ ды інтэрнэт.
Поўдзень зменіць схемы, пляны ды падзеі —
Грукне, нібы пісталет.

То зычаць шчасця, то праклёны…
Такі мой кожны дзень шалёны!

Я ў гэты дзень, як быццам здань,
Як цень — без сонца не магу!
А можа, п’яны гэта я,
І ўсё кудысьці зноў бягу!
Вагон метро, пасля ўверх,
Праз турнікет, натоўп людзей...
Але ўсё роўна я знайду
Цябе ў мой шалёны дзень!

Панядзелак дорыць пляны на аўторак —
Перайшло на сераду.
Зноў мне не шанцуе — сам сабе я вораг,
Але да цябе дайду!

То зычу шчасця, то праклёны...
То я рахманы, то шалёны!

Я ў гэты дзень, як быццам здань,
Як цень — без сонца не магу!
А можа, п’яны гэта я,
І ўсё кудысьці зноў бягу!
Вагон метро, пасля ўверх,
Праз турнікет, натоўп людзей…
Але ўсё роўна я знайду
Цябе ў мой шалёны дзень!

Клюб 27

Яны стаяць перада мной,
Раве касэтнік ды вінчэсцер мой.
Ня важна, дзе яны гучаць —
Зноў не даюць спакойна спаць,
Зноў не даюць спакойна спаць.

І той час адчуваеш занава —
Гэта той Клюб 27.
І той час адчуваеш занава —
Гэта той Клюб 27.

Іх фразы — новы вось радок,
Іх гукі — новы мой акорд.
Гітарны рыф, гучны запіл —
Шкрабе ў грудзёх, як скрэч-вініл!
Шкрабе ў грудзёх, як скрэч-вініл!

І той час адчуваеш занава —
Гэта той Клюб 27.
І той час адчуваеш занава —
Гэта той Клюб 27.

Клюб 27, Клюб 27, Клюб 27.

Чырвоная Ружа

Чырвоная ружа, не стой на дарозе!
Не стой на шырокай — хто йдзе, той ламае.
Не стой на шырокай, чырвоная ружа —
Хто йдзе, той ламае, хто йдзе, той зжывае.

За што, за што, якое дзіва?
За тое, за тое, як ты красіва!
За што, за што, якое дзіва?
За тое, за тое, як ты красіва!

Жанаты ламае — дзецям на забаву,
Халасты ламае — дзеўкам на спадману.
Чырвоная ружа — дзецям на забаву,
Чырвоная ружа — дзеўкам на спадману.

За што, за што, якое дзіва?
За тое, за тое, як ты красіва!
За што, за што, якое дзіва?
За тое, за тое, як ты красіва!

Зманіў хлопец дзеўку ружовым квяточкам,
Ружовым хусточкам, ляновым платочкам,
У чарнявых чулочках, маленькай дачкой,
Беленькім сынам, маленькім сынам.

За што, за што, якое дзіва?
За тое, за тое, як ты красіва!
За што, за што, якое дзіва?
За тое, за тое, як ты красіва!

За тое, як ты красіва!
За тое, як ты красіва!