Wstecz

Дыхай глыбей

Згубілі незаўважна сэнс у бездані радкоў,
І павярхоўнае замест яго толькі знайшоў.
І вось бяздумнасці агонь гарыць у галавах,
Таму сціскаецца далонь, каб адказаць на ўзмах.

Дыхай глыбей, чуеш,
Дыхай глыбей, ведай,
Што проста так сэнс усяго нам не знайсці.
Дыхай жыццё вуліц,
З імі заўжды снедай,
А калі хто не зразумеў, дыхай гусцей.

Калі не могуць прыручыць, імкнуцца асядлаць,
Каб хутка, лёгка прывучыць зусім не разважаць.
Ты прасягніся глыбінёй і словы падбяры,
Каб ведаць, што патрэбна ёй, чытаць яе знутры.

Дыхай глыбей, чуеш,
Дыхай глыбей, ведай,
Што проста так сэнс усяго нам не знайсці.
Дыхай жыццё вуліц,
З імі заўжды снедай,
А калі хто не зразумеў, дыхай гусцей.

Адпусці!

Дыхай глыбей, чуеш,
Дыхай глыбей, ведай,
Што проста так сэнс усяго нам не знайсці.

Дыхай глыбей, чуеш,
Дыхай глыбей, ведай,
Што проста так сэнс усяго нам не знайсці.
Дыхай жыццё вуліц,
З імі заўжды снедай,
А калі хто не зразумеў, дыхай гусцей.

Адпусці!

Хвалі

Хвалі змыюць увесь гэты свет,
Змыюць тлум і аркушы газет,
Панясуць праз прастору, праз час.
Толькі ты ўсміхніся — хвалі лашчаць нас.

Усё змые з твару зямлі,
Нібы ў звонкім у вясну ручаі,
Панясе праз прастору, праз час.
Толькі ты не журыся — хвалі лашчаць нас.

Хвалі! Праз сэрцы і праз словы,
Хвалі! Вышэйшыя за горы,
Хвалі! Гісторыі сакрушаць гмах!

Будзем з даху з табой назіраць,
Як вада ў пакой прыбываць
Будзе, змые прастору і час.
Толькі ты ўсміхнешся — хвалі лашчаць нас.

Хвалі! Праз сэрцы і праз словы,
Хвалі! Вышэйшыя за горы,
Хвалі! Гісторыі сакрушаць гмах!

Хвалі! Змыюць твае слёзы,
Хвалі! Рана альбо позна,
Хвалі! Развеюць пыл у тваіх руках,
Прагоняць страх!

Нулі

Хтосьці народжаны вечна лятаць,
Хтосьці паўзці па зямлі.
Іншы, магчыма, і душу прадасьць —
Толькі дадайце нулі.

І калі цяжар кайданоў цябе штодзень трымае тут,
Твой час яшчэ не надыйшоў — паверыць у гэты цуд.
Калі ў рэальнасці тваёй ужо няма куды расці —
Мэту малюй перад сабой і да яе ляці.
Будуць, канешне, замінаць — і відавочна, і цішком,
Ператварацца вымушаць у брудны буралом.

Ніхто не можа прадказаць,
Каму — ісці, каму — лятаць.

Хтосьці народжаны вечна лятаць,
Хтосьці паўзці па зямлі.
Іншы, магчыма, і душу прадасьць —
Толькі дадайце нулі.

Сваёй увагі не звяртай, калі насуперак ідуць,
І стрыжань непахісны май, які ім не сагнуць.
Нават не важна, хто і дзе жадае шлях твой перайсці —
Ты помні: ён толькі ідзе, а ты — ляці.

Ніхто не можа прадказаць,
Каму — ісці, каму — лятаць.

Хтосьці народжаны вечна лятаць,
Хтосьці паўзці па зямлі.
Іншы, магчыма, і душу прадасьць —
Толькі дадайце нулі.

Хтосьці народжаны вечна лятаць,
Хтосьці паўзці па зямлі.
Іншы, магчыма, і душу прадасьць —
Толькі дадайце...
Толькі дадайце...
Толькі дадайце...

Мэты-мары

Ты — як ахвяра сваёй жа мары,
Не можаш уявіць — ёю не пражыць.
На сэрцы смутак. Скажы, чаму так?
Ты думаў аб адным, але стаў ты кім?
Не такім, як усе.

Нашы мэты, нашы мары
Разбіваюцца аб хмары,
Раскрываюцца ў паветры
І лятуць насустрач ветру.

Нас час мяняе і сам знікае,
Ідзе ён параю з нашай мараю.
Гады нясуцца і адгукнуцца
Калісьці яны нам — адчуеш гэта сам.

Нашы мэты, нашы мары
Разбіваюцца аб хмары,
Раскрываюцца ў паветры
І лятуць насустрач ветру.

Дзень за днём — і сон знікае,
І душа спакой губляе.
Мы рамантыкамі былі,
Але ўсё ў сабе забілі мы.

Нашы мэты, нашы мары...

Нашы мэты, нашы мары
Разбіваюцца аб хмары,
Раскрываюцца ў паветры
І лятуць насустрач ветру.

Дзень за днём — і сон знікае,
І душа спакой губляе.
Мы рамантыкамі былі,
Але ўсё ў сабе забілі мы.

Нашы мэты, нашы мары!

Бяжы за мной

Кожны верыць, кожны дбае, кожны нешта выбірае,
Тут, канешне, кожнаму сваё, ды сваё.
Хтосьці лічыць дастаткова, што спыніўся на палове,
А мы рэжамся аб вастрыё, вастрыё.

А ты бяжы, бяжы, бяжы, бяжы, бяжы, бяжы, бяжы за мной!

Дыхаюць агнём вулканы, да людзей няма пашаны.
Ты бяжы за мной, бяжы за мной, бяжы за мной.
Хтосьці будзе зноўку хлусіць, а кагосьці не прымусіць.
Шанец ты лаві, пакуль ён твой. Будзе твой!

А ты бяжы, бяжы, бяжы, бяжы, бяжы, бяжы, бяжы за мной!

Свой знайдзі абярэг, ён за рознай мітуснёй.
Ты прабач за агрэх, ты пакліч іх за сабой.
Бяжы са мной! Бяжы са мной!

А ты бяжы, бяжы, бяжы, бяжы, бяжы, бяжы, бяжы за мной!

Крычыш (2018 Version)

Крычыш – ня ведаеш чаго,
Пяеш, але ўсё для каго?
Ідзеш, блукаеш па шашы,
Маўчыш, бо сумна на душы.
Згубіўся, цёмна ў вачах,
Шукаеш — вось ён, твой шлях.
Сумуеш? Вось гітара – грай!
Нашкодзіў? Ну дык атрывай.

Бі ў далоні, мой сябр дарагі,
Мы паскідаем свае ланцугі!
Будзем з табой аб жыцці размаўляць,
Граць свае песні, кожны вечар спяваць.

Пачуў — навошта ты пачуў?
Адчуў — душой сваёй адчуў.
Трасешся, робішся лістом,
Спужаўся? Будзь жа мужыком!
Не можаш? Трохі патрывай.
Паснедаў? Што ж, адпачывай.
Пытаеш? Громчэй запытай!
Прачнуўся? Нас тады шукай.

Бі ў далоні, мой сябр дарагі,
Мы паскідаем свае ланцугі!
Будзем з табой аб жыцці размаўляць,
Граць свае песні, кожны вечар спяваць.