Wstecz

Не трывай

Рукой, як фарбай яркіх дзён,
Я намалюю зьнічак сон.
Аблокаў сталых цішыню
Парушу, прыгнуў у вышыню.
І буду там, як на зямлі,
Глядзець на сонца прамяні,
Шукаць цябе, ці можа не...
Ня трэба, не будзі мяне!

Не трывай мяне ў сне!
Не будзі мяне ў сне!
Не трывай мяне ў сне!
Не будзі мяне!

Ракой, праз водбліскі дажджоў,
Краіну мараў я знайшоў,
І плыняй рэдкасных падзей
Там захварэў я ад людзей!

Не трывай мяне ў сне!
Не будзі мяне ў сне!
Не трывай мяне ў сне!
Не будзі мяне!

Азірнуўся з-за аблок і бачу,
Як шары пускаюць на ўдачу,
І лятуць яны на сустрач ветру,
За сабою цягнуць кіламетры.
І як кветкі ў небе, расцвітаюць,
І пялёсткі па зямлі лятаюць.
А навокал вусны ў пацалунках,
Адаб’юцца дзесьці ў малюнках.

Не трывай мяне ў сне!
Не будзі мяне ў сне!
Не трывай мяне ў сне!
Не будзі мяне!

Мэты-мары

Ты — як ахвяра сваёй жа мары,
Не можаш уявіць — ёю не пражыць.
На сэрцы смутак. Скажы, чаму так?
Ты думаў аб адным, але стаў ты кім?
Не такім, як усе.

Нашы мэты, нашы мары
Разбіваюцца аб хмары,
Раскрываюцца ў паветры
І лятуць насустрач ветру.

Нас час мяняе і сам знікае,
Ідзе ён параю з нашай мараю.
Гады нясуцца і адгукнуцца
Калісьці яны нам — адчуеш гэта сам.

Нашы мэты, нашы мары
Разбіваюцца аб хмары,
Раскрываюцца ў паветры
І лятуць насустрач ветру.

Дзень за днём — і сон знікае,
І душа спакой губляе.
Мы рамантыкамі былі,
Але ўсё ў сабе забілі мы.

Нашы мэты, нашы мары...

Нашы мэты, нашы мары
Разбіваюцца аб хмары,
Раскрываюцца ў паветры
І лятуць насустрач ветру.

Дзень за днём — і сон знікае,
І душа спакой губляе.
Мы рамантыкамі былі,
Але ўсё ў сабе забілі мы.

Нашы мэты, нашы мары!

Напрыканцы

Прысніўся сон, што недзе
Праз сто вякоў, праз сто падзей,
Больш сонца не свеціць,
Не хоча болей грэць людзей.

Вятрам там — рай, вый ды лунай,
Пустыя хмарачосаў камяні.
Ты разглядай, ты заўважай —
Няма нікога на зямлі.

У чорнай вадзе светлых надзей
Рэшткі даела зграя людзей.
Грошы цяклі ў іх гаманцы —
Няма людзей напрыканцы.

Халодны рэактар, як куля — апошні аргумент,
Нас выдаляць заўтра, як лішні, непатрэбны элемент.
Надзеі таюць у кнізе той, нібы ў спякоту ледзянцы.
Сціскаю я тваю далонь — мы разам тут напрыканцы.

У чорнай вадзе светлых надзей
Рэшткі даела зграя людзей.
Грошы цяклі ў іх гаманцы —
Няма людзей напрыканцы.

Няма людзей —
Напрыканцы.

На ростанях

О, гэты позірк цішыні —
Яго, напэўна, не спыніць.
І не схаваць яго нідзе —
Ён не пужаецца людзей.
Акамянелая душа
Ужо не кліча ў абшар цябе.

Плянетаў дзіўны мінуэт
Цяпер нябачны болей нам.
Мы не глядзім ужо на свет,
Пужаемся жыццёвых плям,
Хаваем вочы ў слязах
І нараджаем новы жах —
Свой жах.

А мы на ростанях ізноў,
Гэтых заблытаных шляхоў.
Знікаем мы — нас не знайсці
У гэтай рэчаіснасці.

Мы зачыняем дзверы ў сны,
Нам не патрэбныя яны.
І не патрэбны нават мы сабе.
Не б’юцца сэрцы, як раней,
Мы ад жыцця бяжым хутчэй, хутчэй.
Раскрыжаванне мар — у чым?!
І мы тут болей не прычым.
Там, дзе гавораць — мы маўчым,
З нагоды тысячы прычын.
Знікаем мы. Знікаюць нас.
І знікне ўсё ў пэўны час —
Той час.

А мы на ростанях ізноў,
Гэтых заблытаных шляхоў.
Знікаем мы — нас не знайсці
У гэтай рэчаіснасці.

Знікаем мы — нас не знайсці!
Знікаем!

Паэтам...

Адчыняюцца вокны на высокіх паверхах,
Вылятаюць паэты да таго, хто там зверху.
І не спыніш ты іх, не зробіш нічога —
Гэта звыклая рэч: шлях паэтаў да Бога.

Гэты край безнадзейны асвятлялі ды грэлі,
І праз рыфмы і рытмы на рэальнасць глядзелі.
Але ўсё, як заўсёды, — іх тут не прызналі,
І яны ўжо далёка, і яны ўжо не з намі.

Яны стваралі свой час, лятелі стрэлы іх фраз
Проста ў душы — праз вочы.
Яны і зараз лятуць, іх можна ў сэрцы адчуць,
Калі толькі захочаш.

І паміж радкоў чытаеш іхні лёс —
Вечны, сумны лёс паэтаў.
Нібы промнямі мы працятыя наскрозь,
Словам светлым.

У начы ты запаліш адзінокую свечку,
Два радкі прачытаеш — і наблізіцца вечнасць.
І тады зразумееш таямніцы-сакрэты,
Гэтым полымем чыстым неспадзеўна сагрэты.

Радасць, роспач, надзея, падманутая вера —
Усе пачуцці — радкамі на малюткай паперы.
Ты адчуў сваё сэрца, што паскорана б’ецца
У сумоўі — сугучна з паэтавым сэрцам.

Яны разбураць твой сон, ты чуеш велічны звон,
Бачыш цені паэтаў.
Яны заўжды між людзей, яны ў віры падзей —
Ты памятай пра гэта.

І паміж радкоў чытаеш іхні лёс —
Вечны, сумны лёс паэтаў.
Нібы промнямі мы працятыя наскрозь,
Словам светлым.

Адчыняюцца вокны на высокіх паверхах,
Вылятаюць паэты да таго, хто там зверху.
І не спыніш ты іх, не зробіш нічога —
Гэта звыклая рэч: шлях паэтаў да Бога...

І паміж радкоў чытаеш іхні лёс —
Вечны, сумны лёс паэтаў.
Нібы промнямі мы працятыя наскрозь,
Словам светлым.

Словам светлым!..

Цягнік

Грукоча ў ночы цягнік
Я еду ўсё далей у цемру.
Вось горад з’явіўся і знік,
І я ўжо не ведаю, дзе мы.
Здаецца, вось-вось і прыпынак —
Дык не, памыліўся я зноў.
Стаміўся я, дзе адпачынак?
Дзе гоман маіх гарадоў?

Бадзянне, блуканне ў ночы,
Няўжо я не ўбачу прамень?
Няўжо не адкрыем мы вочы?
Няўжо не адкрыем мы вочы?
Няўжо мы не ўстанем з кален?

Дык нешта ўсё цёмна і цёмна.
Калі мы асветлімся зноў?
Калі закрычым у голас поўны
Сярод беларускіх бароў?
Цягнік усё далей і далей
Ад роднай старонкі мае,
Якую мы ўсе паважаем,
Хоць зараз яна і ў сне.

Бадзянне, блуканне ў ночы,
Няўжо я не ўбачу прамень?
Няўжо не адкрыем мы вочы?
Няўжо не адкрыем мы вочы?
Няўжо мы не ўстанем з кален?

І зноўку грукоча цягнік,
Зноў еду ўсё далей у цемру.
Зноў горад з’явіўся і знік,
І я ўжо не ведаю, дзе мы.

Бадзянне, блуканне ў ночы,
Няўжо я не ўбачу прамень?
Няўжо не адкрыем мы вочы?
Няўжо не адкрыем мы вочы?
Няўжо мы не ўстанем з кален?

З кален, з кален...