Жыве Рок-н-ролл!
Цягнік
Грукоча ў ночы цягнік
Я еду ўсё далей у цемру.
Вось горад з’явіўся і знік,
І я ўжо не ведаю, дзе мы.
Здаецца, вось-вось і прыпынак —
Дык не, памыліўся я зноў.
Стаміўся я, дзе адпачынак?
Дзе гоман маіх гарадоў?
Бадзянне, блуканне ў ночы,
Няўжо я не ўбачу прамень?
Няўжо не адкрыем мы вочы?
Няўжо не адкрыем мы вочы?
Няўжо мы не ўстанем з кален?
Дык нешта ўсё цёмна і цёмна.
Калі мы асветлімся зноў?
Калі закрычым у голас поўны
Сярод беларускіх бароў?
Цягнік усё далей і далей
Ад роднай старонкі мае,
Якую мы ўсе паважаем,
Хоць зараз яна і ў сне.
Бадзянне, блуканне ў ночы,
Няўжо я не ўбачу прамень?
Няўжо не адкрыем мы вочы?
Няўжо не адкрыем мы вочы?
Няўжо мы не ўстанем з кален?
І зноўку грукоча цягнік,
Зноў еду ўсё далей у цемру.
Зноў горад з’явіўся і знік,
І я ўжо не ведаю, дзе мы.
Бадзянне, блуканне ў ночы,
Няўжо я не ўбачу прамень?
Няўжо не адкрыем мы вочы?
Няўжо не адкрыем мы вочы?
Няўжо мы не ўстанем з кален?
З кален, з кален...
Гарады
Я бачу плямы розных гарадоў
Свет ад іх вокнаў хвалюе зноў і зноў.
Усе бягуць, жыць усё спяшаюцца,
Знікаюць, ды да нас не вяртаюцца.
Пробкі, машыны цягнуцца шэрагам,
Хваля людская шукае берага.
Глядзі, вось твае гарады —
Яны ў сэрцы назаўжды.
Ну а навокал усё дамы будуюцца,
Кошт усё расце, народ хвалюецца.
Ды пашыраецца ў крамах асартымент,
А банкі тоўшчаюць, лічучы кожны цэнт.
Едуць тралейбусы, едуць аўтобусы,
Ляцяць гадзіны, круцяцца глёбусы.
Глядзі, вось твае гарады —
Яны ў сэрцы назаўжды.
І я, і мы ў гэтых гарадах
Ідзем разам па вяках.
Глядзі, вось твае гарады —
Яны ў сэрцы назаўжды.
І я, і мы ў гэтых гарадах
Ідзем разам па вяках.
Моднікі
Сабраліся таварышчы жыццё абмеркаваць,
Узялі піўка-гарэлачкі — чаму ж было не ўзяць?
Жылі і гадаваліся яны ў С-С-С-Р,
І моднікамі першымі лічыліся, павер.
— А зараз што за мода? — сказаў адзін із іх.
— І ходзяць амаль голыя! — тут другі быркнуў услых.
Вось поўнач надыходзіла, іх вынік быў такі:
"Зараз быць модным — гэта не модна,
Вось у тыя ягоды, мода..."
Здымайце свае рэчы, прыносьце іх да нас,
Мы моднікамі зробім (зробім) вас.
Здымайце свае рэчы, прыносьце іх да нас,
Мы моднікамі зробім вас.
— А што ў іх за прычоскі? — не вытрымаў адзін.
— Нармальныя прычоскі, блін! — сказаў ягоны сын.
— І ад мелодый вашых з’язджае галава! —
Усклікнула таварышчаў адначасова два.
А зоры ўжо хаваліся, да раніцы йшоў час,
І моднікі напіліся ўжо каторы раз.
І сонейка ўзыходзіла, іх вынік быў такі:
"Зараз быць модным — гэта не модна,
Вось у тыя ягоды, мода..."
Здымайце свае рэчы, прыносьце іх да нас,
Мы моднікамі зробім (зробім) вас.
Здымайце свае рэчы, прыносьце іх да нас,
Мы моднікамі зробім вас!
Здымайце свае рэчы!
Здымайце свае рэчы!
Здымайце свае рэчы!
Дажджамі
Нашы сэрцы замёрзлі па зіме ад халоднае сцюжы,
Мы забылі той шлях, што засцілаў я пялёсткамі ружаў.
Яна была сама сабой са мной у параўнанні,
Як купідонавай стралой працяла ўсё каханне.
Дажджамі аветліцца вакол абшар,
Мы самі згубілі мір агульных мар.
У сэрцы ізноўку цяжарам камень,
Я ненавіджу гэты дзень, я ненавіджу гэты дзень!
Тваіх вуснаў саспелых не забыць мне ўжо аніколі,
Успамінаю далоняў цяплыню, мой маленькі анёлак.
Глядзі, усё разбіта ўшчэнт, і згаслі нашы свечы,
А я гляджу на твой партрэт ужо ў каторы вечар.
Дажджамі аветліцца вакол абшар,
Мы самі згубілі мір агульных мар.
У сэрцы ізноўку цяжарам камень,
Я ненавіджу гэты дзень, я ненавіджу гэты дзень!
Лёс чамусці склаўся так, а можа, хтосьці разгубіўся,
І жыцця майго мастак напэўна проста памыліўся.
Не пабачыў аднаго, а ў вуснах ужо было спатканне,
Не прымеціў тваяго і маяго кахання.
Дажджамі аветліцца вакол абшар,
Мы самі згубілі мір агульных мар.
У сэрцы ізноўку цяжарам камень,
Я ненавіджу гэты дзень, я ненавіджу гэты дзень!
Дажджамі!..
Мы самі!..
У сэрцы ізноўку цяжарам камень,
Я ненавіджу гэты дзень, я ненавіджу гэты дзень!
Быў час...
На калені мы не ўстанем,
Мы вякамі бераглі свой край.
За яго заўжды паўстанем
І не скажам мы яму "Бывай!".
Нашы дзеды, продкі — усе — беларусы,
За жыццё змагаліся для нас.
Гінулі зарана, кроў цякла па вуснах,
Каб мы жылі ў мірны добры час.
І тут ніхто нас не кране,
І не цябе, і не мяне.
І тут ніхто нас не кране,
І не цябе, і не мяне.
І не цябе, і не мяне —
Нас не кране.
І калі ляцелі кулі,
Яны падстаўлялі грудзь сваю
І з магутнасцю імкнулісь
Бараніць паўсюль сваю зямлю.
Брат ішоў за брата, за дзяцей, унукаў —
Не спыніць іх была анічым.
Толькі бляск у вачах, толькі сэрцаў грукат,
І ізноўку — ўперад, на ўздым.
І тут ніхто нас не кране,
І не цябе, і не мяне.
І тут ніхто нас не кране,
І не цябе, і не мяне.
І не цябе, і не мяне —
Нас не кране.
Лёс сабе не выбіраюць,
Усе жывуць і паміраюць,
За сабою пакідаюць
Свой чарговы след.
І тут ніхто нас не кране,
І не цябе, і не мяне.
І тут ніхто нас не кране,
І не цябе, і не мяне.
І не цябе (нас не кране), і не мяне (нас не кране),
І не цябе, і не мяне —
Нас не кране.
Бяз назвы
Гэй, людзі-людзі, мне пазайздросьце —
Я прыдумаў рэцэпт маладосьці.
Рыхтуйце вочы, рыхтуйцесь па парам —
Мы будзем выконваць вашыя мары.
Слухайце нас разам, гэта — гурт "Бяз Назвы",
І спявайце з намі, мы к вам прыйдзем самі.
Памаладзець і не старэць вам дапаможам,
І не стаяць, а танцаваць — мы гэта зможам.
Гэй, рукі-ногі — усё падключайце,
Гэй-гэй, на канцэртах з намі спявайце.
Гэй, мы заўсёды будзем вам рады,
Гэй, і на сонцы, і ў снегапады.
Слухайце нас разам, гэта — гурт "Бяз Назвы",
І спявайце з намі, мы к вам прыйдзем самі.
Памаладзець і не старэць вам дапаможам,
І не стаяць, а танцаваць — мы гэта зможам.
Мы гэта зможам!
Памаладзець…
І не старэць…
Памаладзець і не старэць вам дапаможам,
І не стаяць, а танцаваць — мы гэта зможам.
Крылы
Ідзеш туды, куды вядзе твой шлях,
І бачыш ты ў небе крылаў узмах.
Глядзі!
Прыгожа так яны лятуць, к сабе завуць наверх —
Напэўна, нас з табой вазьмуць.
Крылы ў далеч панясуць да сонца,
Будзем мы туды ляцець бясконца,
Будзем зноўку адчуваць нябёсы
І лічыць, што гэта — крок па лёсе, крок па лёсе.
Ты бачыш сны, дзе ты сярод аблок,
І па іх тоўшчы робіш смелы крок.
Ляці!
Па ветру будзе нас нясці, нам не сысці ўніз,
Нам толькі крылы бы знайсці.
Крылы ў далеч панясуць да сонца,
Будзем мы туды ляцець бясконца,
Будзем зноўку адчуваць нябёсы
І лічыць, што гэта — крок па лёсе, крок па лёсе.
Не забывай!
Тэлефон мяне захапіў у палон,
Голас твой вядзе мяне за табой.
Смс ужо набывае сэнс,
Па вачах я бачу адзіны шлях.
Не знайсці мне тых краёў,
Дзе ты знікла зноў.
Не забывай мяне,
Успамінай, успамінай мяне.
Ты намалюй той сон —
Мной будзе звацца ён,
І заспяваюць сэрцы ў унісон.
Інтэрнэт твой не раскрыў сэкрэт,
На зусім вочы не засціць дым.
Я іду праз вогнішча і ваду,
За табой праліцца бы мне ракой.
Не забыць мне гэтых сноў,
Дзе цябе знайшоў.
Не забывай мяне,
Успамінай, успамінай мяне.
Ты намалюй той сон —
Мной будзе звацца ён,
І заспяваюць сэрцы ў унісон.
Не забывай, глядзі на неба край, глядзі,
Як птушка шчасця, ты ляці.
Ты не губляй мяне, хаця б у гэтым сне сваім,
Мы паляцім, мы паляцім, мы паляцім!
Не забывай мяне,
Успамінай, успамінай мяне.
Ты намалюй той сон —
Мной будзе звацца ён,
І заспяваюць сэрцы ў унісон.