---
title: "Шукай Сваё | Biaz Nazvy"
description: "Explore the complete lyrics for \"Шукай Сваё\" by Biaz Nazvy. Album contains 9 songs with full lyrics."
canonical_url: "https://biaznazvy.com/en/lyrics/szukaj-swajo"
locale: en
meta:
  "og:description": "Explore the complete lyrics for \"Шукай Сваё\" by Biaz Nazvy. Album contains 9 songs with full lyrics."
  "og:image": "https://biaznazvy.com/img/album/bn_album_4.webp"
  "og:image:alt": "\"Шукай Сваё\" - Biaz Nazvy Album Cover"
  "og:image:height": "1935"
  "og:image:width": "1935"
  "og:title": "\"Шукай Сваё\" - Biaz Nazvy Lyrics"
---

> Index of every page on this site: [llms.txt](https://biaznazvy.com/llms.txt)

[Back](https://biaznazvy.com/en/lyrics)

### Шукай Сваё

- 1 Цені
- 2 Гладыятары
- 3 Паралельны свет
- 4 Попел
- 5 Вышыня
- 6 Вяртанне
- 7 Палюсы
- 8 Сапраўдны
- 9 Шукай сваё

## **Цені**

Будзе ноч — і прыйдзе дзень,  
 І пабачыш ты свой цень.  
 Ён паўсюдна за табой,  
 Не адыходзіць ён.  
 Не хавайся ў яго  
 Дзеля шчасця сваяго —  
 Ён схавае, праглыне,  
 Пойдзеш пад адхон.

Ценяў шмат паўсюль — іх не пужайся,  
 Спяць яны пакуль — ты нараджайся.  
 Ценяў шмат — адкуль яны бяруцца?  
 Ценяў шмат паўсюль.

Не выходзіш ты ў свет,  
 І кватэра — твой сусвет.  
 Цень цябе забіў зусім —  
 Перамог сабой.  
 Ты знайдзі сябе ў ім  
 І адчуй той цудны ўздым.  
 Вырві сэрца з кайданоў  
 Уласнаю рукой.

Ценяў шмат паўсюль — іх не пужайся,  
 Спяць яны пакуль — ты нараджайся.  
 Ценяў шмат — адкуль яны бяруцца?  
 Ценяў шмат паўсюль.

Ценяў шмат паўсюль — іх не пужайся,  
 Спяць яны пакуль...

Ценяў шмат паўсюль — іх не пужайся,  
 Спяць яны пакуль — ты нараджайся.  
 Ценяў шмат — адкуль яны бяруцца?  
 Ценяў шмат паўсюль.

## **Гладыятары**

Натоўп ужо раве, відовішча чакае  
 Сёння ўсіх.  
 Хто з іх жа выжыве, з тых гладыятараў,  
 Усім чужых.

У вачах — надзея, што яшчэ не час  
 Гэтай быць падзеі ў апошні раз.

Смяюцца і крычаць, і разам апладуюць  
 Гучна ўсе.

Ну што за людзі-людзі-людзі — ім не верце,  
 Іх подых будзе-будзе шляхам смерці.  
 Гэта ім падабаецца.  
 І не аднойчы, двойчы, тройчы лёс знікае,  
 За гэтым сочыць-сочыць пільна зграя —  
 Жахліва ўсміхаецца.

Рамеснік і гандляр спрачаюцца —  
 Хто пераможа з іх? І глядзяць,  
 Чакаюць усе ахвяр.  
 А гладыятараў жыццё іх не хвалюе аніяк,  
 Таму і застаецца што — маўчаць,  
 І маўчаць, і маўчаць.

Ну што за людзі-людзі-людзі — ім не верце,  
 Іх подых будзе-будзе шляхам смерці.  
 Гэта ім падабаецца.  
 І не аднойчы, двойчы, тройчы лёс знікае,  
 За гэтым сочыць-сочыць пільна зграя —  
 Жахліва ўсміхаецца.

## **Паралельны свет**

Позіркам гэтым я дасягаю месцаў тых,  
 Дзе б’юцца сэрцы, душы смяюцца гучна ўслых.  
 Там, дзе ў люстэрка кожны з нас мае ўваход,  
 Нашыя думкі там сабіраюць карагод.

Наш паралельны свет — ілюзорны і нябачны,  
 Галоўнае імпэт нам усё тут растлумачыў.  
 Растлумачыў.

Хутка скідаем свае абалонкі ў начы,  
 І для сябе мы будзем, напэўна, гледачы.  
 Нашае Я — яно рознае вельмі, бачыш ты.  
 Свет свой шукай і сябе — ў гэтым свеце ты заўжды...

Наш паралельны свет — ілюзорны і нябачны,  
 Галоўнае імпэт нам усё тут растлумачыў.  
 Ты зразумей усіх — і, напэўна, будзе лёгчай.  
 Ёсць цеплыня і ў тых, у каго быў позірк воўчы.  
 Позірк воўчы.

Зноўку крок — і зноўку свет  
 За люстэркам будзе наш,  
 Гэты паралельны свет...

Наш паралельны свет — ілюзорны і нябачны,  
 Галоўнае імпэт нам усё тут растлумачыў.  
 Ты зразумей усіх — і, напэўна, будзе лёгчай.  
 Ёсць цеплыня і ў тых, у каго быў позірк воўчы.  
 Позірк воўчы.

Наш паралельны свет!

## **Попел**

Мы з табою так любілі подых дня,  
 Кроплі вуснамі лавілі цёплыя.  
 Бачылі сваё ў вочах адбіццё  
 І ляцелі цераз ночы ў жыццё.

Попел шэрых дзён  
 Паветра рэжа,  
 І вясною ён нясе снежань.  
 Попел шэрых дзён, можа, хопіць?  
 Ён паўсюдна, ён — гэты попел.

Мы рукамі бралі хвалі за цуглі,  
 І хаваць, што так жадалі, не маглі.  
 Мы расою мылі неба, ўсё для нас,  
 Але болей не патрэбны нам той час.

Попел шэрых дзён  
 Паветра рэжа,  
 І вясною ён нясе снежань.  
 Попел шэрых дзён, можа, хопіць?  
 Ён паўсюдна, ён — гэты попел.

Чытаеш між радкоў, а сэнс знікае,  
 І позірк маякоў ужо не асвятляе.

Попел шэрых дзён  
 Паветра рэжа,  
 І вясною ён нясе снежань.  
 Попел шэрых дзён, можа, хопіць?  
 Ён паўсюдна, ён — гэты попел.

## **Вышыня**

Калі ў крыві адрэналін,  
 Не існуе тады прычын  
 Не граць жыццём, жыццём сваім.  
 І вось па горах лазіш ты,  
 Шукаеш для сябе матыў,  
 І разумееш, сэнс у чым.

Калі твой замірае дух  
 І не спыняеш ты свой рух,  
 Толькі ўверх! Усё хутчэй!  
 Няхай становіцца цяжэй!

Вышыня!  
 Такая блізкая цяпер,  
 І ты на ёй, і ў яе вер!  
 Вышыня!  
 Я так яе даўно чакаў,  
 Я быць на ёй заўжды жадаў!

І калі нехта за спіной  
 Нясе цябе, нясе з сабой,  
 Ты ўзбіраешся вышэй.  
 Калі кавалак зямлі знік,  
 Тады ўжо так блізка пік,  
 І нават сонца тут ярчэй.

І небяспечны кожны крок,  
 Але сябе ты перамог,  
 І небасхіл перад табой  
 Стаў ужо існасцю тваёй.  
 Калі твой замірае дух,  
 І не спыняеш ты свой рух,  
 Толькі ўверх! Усё хутчэй!  
 Няхай становіцца цяжэй!

Вышыня!  
 Такая блізкая цяпер,  
 І ты на ёй, і ў яе вер!  
 Вышыня!  
 Я так яе даўно чакаў,  
 Я быць на ёй заўжды жадаў!

## **Вяртанне**

Я пад сабою бачу акіян,  
 Гадзіны доўжацца — і я не сплю.  
 Не зразумелы мой паўночны стан,  
 Я гляджу праз шкло, я лячу сюды.  
 Гэта дэжавю — сабе пяю.

Ла-ла-ла-ла-ла-ла-лай,  
 Ла-ла-ла-лай,  
 Ла-ла-ла-ла,  
 Ла-ла-лай!

Тут усё роднае такое мне —  
 І дыхаць лепей, і хадзіць мякчэй.  
 Тут позірк маці за душу кране,  
 Тут усмешак цуд, тут мае сябры.  
 З імі мне лягчэй — і я пяю.

Ла-ла-ла-ла-ла-ла-лай,  
 Ла-ла-ла-лай,  
 Ла-ла-ла-ла,  
 Ла-ла-лай!

## **Палюсы**

Мы — розныя палюсы, не датыкаемся,  
 І мерыдыянамі прасякнем зямлю.  
 Шаўковыя валасы кагосьці кранаюцца,  
 І вецер шукае ў іх ахвяру сваю.

Ідзі за ім услед,  
 Нясі святло ў свет.

Там, дзе мінус на плюс,  
 Там, дзе кропкі і коскі  
 Трымаюць час.  
 Я сцялю свой абрус  
 На век гэты кароткі —  
 Для вас, для вас.  
 Там, дзе мора і неба  
 Сустракаюцца разам —  
 Няма мяжы.  
 Вось туды і патрэбна,  
 Там — пытанні ў адказах.

Нярвовымі хвалямі жыццё ахінаю я,  
 І рознымі думкамі сціскаю абшар.  
 Я нешта намаляваў недасягальнае,  
 Па ветру яго пусціў — у глыбіню мар.

Ідзі за ім услед,  
 Нясі святло ў свет.

Там, дзе мінус на плюс,  
 Там, дзе кропкі і коскі  
 Трымаюць час.  
 Я сцялю свой абрус  
 На век гэты кароткі —  
 Для вас, для вас.  
 Там, дзе мора і неба  
 Сустракаюцца разам —  
 Няма мяжы.  
 Вось туды і патрэбна,  
 Там — пытанні ў адказах.

Бяжы, бяжы, бяжы...

## **Сапраўдны**

Яго жыццё кідала ў розныя бакі,  
 Ён быў нікім, але, напэўна, быў усім.  
 За ім цягнуліся шалёныя радкі,  
 Ён быў героем вершаў, быў для іх сваім.  
 Ён быў сапраўдным — патас быў не для яго,  
 Ішоў да мэты і, канешне, дасягаў.  
 Яго ў натоўпе заўважалі аднаго,  
 Прычым натоўп яго зусім не заўважаў.

Сапраўдным быць сярод людзей,  
 І быць з іх кожнаму бліжэй — ягоны лёс.

Ён падстаўляў плячо, калі ісці не мог,  
 І яго словы неслі толькі цеплыню.  
 Ён шмат паразаў атрымаў і перамог,  
 І тым, хто нізка быў, адкрыў ён вышыню.  
 Ён не хаваўся аніколі за спіну,  
 І розумам ён браў, ніяк не кулаком.  
 Ён праўду ведаў, ведаў усё жыццё адну —  
 Ва ўсіх выпадках — застацца мужыком.

Сапраўдным быць сярод людзей,  
 І быць з іх кожнаму бліжэй — ягоны лёс.  
 Сярод людзей сапраўдным быць,  
 І толькі гэтым-гэтым жыць.

Такіх і сапраўды не шмат, ты паглядзі —  
 Тых, хто працягне руку ў складаны час.  
 І дзякуй тым, хто тых, сапраўдных, нарадзіў,  
 І што жывуць не для сябе, а дзеля нас.

Сапраўдным быць сярод людзей,  
 І быць з іх кожнаму бліжэй — ягоны лёс.  
 Сярод людзей сапраўдным быць,  
 І толькі гэтым-гэтым жыць — заветны лёс.

Сярод людзей сапраўдным быць,  
 І толькі гэтым-гэтым жыць.

## **Шукай сваё**

Я чамусьці заўжды паміж двух берагоў,  
 І куды ты нясеш мяне, ветразь?  
 Я адзін ля вады, цераз вір я ішоў,  
 Глыбіня павялічвала метры.

Сваё шукай, пакуль ты ёсць,  
 І адчувай, хто свой, хто госць.  
 Толькі госць.

Мая лодка плыве, і калыша яе,  
 Я ніякіх прыпынкаў не маю.  
 І ў маёй галаве велізарны сумнеў  
 На двубой з ім мяне выклікае.

Сваё шукай, пакуль ты ёсць,  
 І адчувай, хто свой, хто госць.  
 Толькі госць.

Баюся стаміцца, і моцы не хопіць  
 Мінуць навальніцу — як гэта маркоціць.  
 Але разумею, сваё я шукаю,  
 Яно абагрэе, я рацыю маю.  
 Сваё я шукаю,  
 Я рацыю маю, маю, маю, маю...

Я чамусьці заўжды паміж двух берагоў,  
 І куды ты нясеш мяне, ветразь?..

```json
{"@context":"https://schema.org","@type":"MusicAlbum","name":"Шукай Сваё","description":"Explore the complete lyrics for \"Шукай Сваё\" by Biaz Nazvy. Album contains 9 songs with full lyrics.","url":"https://biaznazvy.com/en/lyrics/szukaj-swajo","image":"https://biaznazvy.com/img/album/bn_album_4.webp","byArtist":{"@type":"MusicGroup","name":"Biaz Nazvy","url":"https://biaznazvy.com"},"track":[{"@type":"MusicRecording","name":"Цені","position":1,"byArtist":{"@type":"MusicGroup","name":"Biaz Nazvy"}},{"@type":"MusicRecording","name":"Гладыятары","position":2,"byArtist":{"@type":"MusicGroup","name":"Biaz Nazvy"}},{"@type":"MusicRecording","name":"Паралельны свет","position":3,"byArtist":{"@type":"MusicGroup","name":"Biaz Nazvy"}},{"@type":"MusicRecording","name":"Попел","position":4,"byArtist":{"@type":"MusicGroup","name":"Biaz Nazvy"}},{"@type":"MusicRecording","name":"Вышыня","position":5,"byArtist":{"@type":"MusicGroup","name":"Biaz Nazvy"}},{"@type":"MusicRecording","name":"Вяртанне","position":6,"byArtist":{"@type":"MusicGroup","name":"Biaz Nazvy"}},{"@type":"MusicRecording","name":"Палюсы","position":7,"byArtist":{"@type":"MusicGroup","name":"Biaz Nazvy"}},{"@type":"MusicRecording","name":"Сапраўдны","position":8,"byArtist":{"@type":"MusicGroup","name":"Biaz Nazvy"}},{"@type":"MusicRecording","name":"Шукай сваё","position":9,"byArtist":{"@type":"MusicGroup","name":"Biaz Nazvy"}}],"publisher":{"@type":"Organization","name":"Biaz Nazvy","url":"https://biaznazvy.com","logo":{"@type":"ImageObject","url":"https://biaznazvy.com/img/og-image.webp"}}}
```

```json
{"@context":"https://schema.org","@graph":[{"@id":"https://biaznazvy.com/en#website","@type":"WebSite","name":"Biaz Nazvy","url":"https://biaznazvy.com/en","workTranslation":[{"@id":"https://biaznazvy.com/be#website"},{"@id":"https://biaznazvy.com/pl#website"}]},{"@id":"https://biaznazvy.com/en/lyrics/szukaj-swajo#webpage","@type":"WebPage","description":"Explore the complete lyrics for \"Шукай Сваё\" by Biaz Nazvy. Album contains 9 songs with full lyrics.","name":"Шукай Сваё","url":"https://biaznazvy.com/en/lyrics/szukaj-swajo","isPartOf":{"@id":"https://biaznazvy.com/en#website"},"potentialAction":[{"@type":"ReadAction","target":["https://biaznazvy.com/en/lyrics/szukaj-swajo"]}]}]}
```

## Sitemap

See the full [sitemap](https://biaznazvy.com/sitemap.md) for all pages.
