Back

Шукай Сваё

Цені

Будзе ноч — і прыйдзе дзень,
І пабачыш ты свой цень.
Ён паўсюдна за табой,
Не адыходзіць ён.
Не хавайся ў яго
Дзеля шчасця сваяго —
Ён схавае, праглыне,
Пойдзеш пад адхон.

Ценяў шмат паўсюль — іх не пужайся,
Спяць яны пакуль — ты нараджайся.
Ценяў шмат — адкуль яны бяруцца?
Ценяў шмат паўсюль.

Не выходзіш ты ў свет,
І кватэра — твой сусвет.
Цень цябе забіў зусім —
Перамог сабой.
Ты знайдзі сябе ў ім
І адчуй той цудны ўздым.
Вырві сэрца з кайданоў
Уласнаю рукой.

Ценяў шмат паўсюль — іх не пужайся,
Спяць яны пакуль — ты нараджайся.
Ценяў шмат — адкуль яны бяруцца?
Ценяў шмат паўсюль.

Ценяў шмат паўсюль — іх не пужайся,
Спяць яны пакуль...

Ценяў шмат паўсюль — іх не пужайся,
Спяць яны пакуль — ты нараджайся.
Ценяў шмат — адкуль яны бяруцца?
Ценяў шмат паўсюль.

Гладыятары

Натоўп ужо раве, відовішча чакае
Сёння ўсіх.
Хто з іх жа выжыве, з тых гладыятараў,
Усім чужых.

У вачах — надзея, што яшчэ не час
Гэтай быць падзеі ў апошні раз.

Смяюцца і крычаць, і разам апладуюць
Гучна ўсе.

Ну што за людзі-людзі-людзі — ім не верце,
Іх подых будзе-будзе шляхам смерці.
Гэта ім падабаецца.
І не аднойчы, двойчы, тройчы лёс знікае,
За гэтым сочыць-сочыць пільна зграя —
Жахліва ўсміхаецца.

Рамеснік і гандляр спрачаюцца —
Хто пераможа з іх? І глядзяць,
Чакаюць усе ахвяр.
А гладыятараў жыццё іх не хвалюе аніяк,
Таму і застаецца што — маўчаць,
І маўчаць, і маўчаць.

Ну што за людзі-людзі-людзі — ім не верце,
Іх подых будзе-будзе шляхам смерці.
Гэта ім падабаецца.
І не аднойчы, двойчы, тройчы лёс знікае,
За гэтым сочыць-сочыць пільна зграя —
Жахліва ўсміхаецца.