Back

Адчуваю

Я адчуваю! Нешта шукаю!

 

Я буду крочыць у шэраг падзей

І зазірну ў душы людзей.

Я ўсё бягу ў зорную ноч

І адчуваю надзею ўсіх воч.

Ды мне б не збіцца з шляху свайго,

Ды не забіцца б ад усяго.

А мне б проста штосьці знайсці

І не спыніцца, а далей ісці.

 

Я адчуваю! Нешта шукаю!

 

І не глядзець мне болей назад,

Ды не сустрэцца з шэрагам здрад,

Не падстаўляць другую шчаку,

Не заставацца ніколі ў баку.

 

Я адчуваю! Нешта шукаю!

Толькі я

Я гляджу на гэта неба,

А вакол пануе цішыня.

І я бачу зорак срэбра,

І няма нікога, толькі я!

Зачыняю вочы, вырыстаюць крылы,

І нясуць кудысьці ў блакіт.

Я лячу праз ночы, дзверы адчынілі,

І я бачу дзесьці свой прывід.

 

Толькі я, толькі я, толькі я,

Не хтосьці іншы!

Толькі я, толькі я!

 

І я чую птушак спевы

У такой далёкай вышыні.

Ветру смелыя павевы

Падымаюць к сонцу камяні.

Ведаю, што будзе, сэрцам адчуваю,

А гады лятуць, нібыта сон.

І гавораць людзі мне аб нейкім раі,

Але я ня ведаю, дзе ён!

 

Толькі я, толькі я, толькі я,

Не хтосьці іншы!

Толькі я, толькі я!

Я памёр

Цудоўным восеньскім вечарам

Я раптоўна вазьму ды памру,

Такім вось слабенькім, знявечаным

У сваім асабістым муру.

Са сваёю маленькай душою,

З гітарай, у якой няма струн,

Ды няхай за руку з табою

Мне малітвы чытае Пярун.

 

І няхай пахаваны нядоляю,

Я буду ляжаць у труне.

Можа там я сустрэнуся з воляю,

Там мяне яна не абміне.

Няхай восень жоўтае лісце

Сыпле мне на атручаны твар,

Усё роўна ўжо няма выйсця —

Я развітваюся з Вамі, спадар!

 

Я памёр!

Цябе ўжо няма

Ты памерла сама,

А мне жыць тут навошта?

Без цябе ўсё дарма,

Мы з табой толькі ў прошлым.

Я на неба гляджу,

Бачу вочы твае,

Быццам кроплі дажджу —

Неба слёзы з іх лье.

 

Фатакартка твая

На сцяне ў мяне,

Ты заўсёды мая,

Нас ніхто не кране.

Тваё сэрца з маім,

У ім боль, толькі боль.

Ты з нябёс мне крычыш:

"Я заўсёды з табой!"

 

Я заўсёды з табой!

Дзед Мароз (N.R.M. cover)

Мы нарадзіліся дзеля таго,

Каб свяціць і каб саграваць,

Дзеля таго, каб вецер быў цёплы,

Каб была мяккай трава.

Дзеля таго, каб сонца і свет,

Каб любіць адно аднаго,

З рэшты, якая ўжо розніца —

Гэта было даўно.

 

Не плач, не плач, дзяўчынка,

Не наракай на лёс,

Табе свабоды скрыначку

Падорыць Дзед Мароз!

 

Горад засыпаны снегам ушчэнт,

Горад увесь пасівеў,

Пенсіянеры ў тралейбусах

Мараць пра СССР.

Заплюшчы вочы свае,

Палічы да ста дваццаці.

Мы нарадзіліся дзеля таго,

Каб ісці па гэтым жыцці.

 

Не плач, не плач, дзяўчынка,

Не наракай на лёс,

Табе кахання скрыначку

Падорыць Дзед Мароз!

 

Не плач, не плач, дзяўчынка,

Не наракай на лёс,

Табе ўдачы скрыначку

Падорыць Дзед Мароз!

Табе ўсё мала

Як я кахаў цябе,

Табе ўсё мала,

І так хацеў, каб ты

Мяне кахала!

Глядзеў табе ў след,

Але ўсё лажа.

Любіла ты "Real",

Рабэрта Карлас – як жа!

 

Табе ўсё мала!

 

І я здуваў з цябе ўсе пылінкі,

А ты, быццам мадэль, трывала спінку.

І я сярод людзей шукаў твой позірк,

А ты хадзіла так, к аблокам узняўшы носік!

 

Табе ўсё мала!

 

Як я кахаў цябе, табе ўсё мала, (Як я кахала...)

І так хацеў, каб ты мяне кахала. (Як я кахаў...)

Глядзеў табе ўслед, але ўсё лажа.

Любіла ты "Real", Рабэрта Карлас – ПАДЛА!

 

Табе ўсё мала!

Крычыш

Крычыш – ня ведаеш чаго,

Пяеш, але ўсё для каго?

Ідзеш, блукаеш па шашы,

Маўчыш, бо сумна на душы.

Згубіўся, цёмна ў вачах,

Шукаеш — вось ён, твой шлях.

Сумуеш? Вось гітара – грай!

Нашкодзіў? Ну дык атрывай.

 

Бі ў далоні, мой сябр дарагі,

Мы паскідаем свае ланцугі!

Будзем з табой аб жыцці размаўляць,

Граць свае песні, кожны вечар спяваць.

 

Пачуў — навошта ты пачуў?

Адчуў — душой сваёй адчуў.

Трасешся, робішся лістом,

Спужаўся? Будзь жа мужыком!

Не можаш? Трохі патрывай.

Паснедаў? Што ж, адпачывай.

Пытаеш? Громчэй запытай!

Прачнуўся? Нас тады шукай.

 

Бі ў далоні, мой сябр дарагі,

Мы паскідаем свае ланцугі!

Будзем з табой аб жыцці размаўляць,

Граць свае песні, кожны вечар спяваць.

Жыць!

Ты спазніўся за жыццём,

І не дагоніш ты яго,

І мяне таксама плюшчыць

Ад жыцця, ад сваяго.

Я гляджу ў тэлевізар.

Хтосьці брэша, хтосьці не.

З даху нейкі незнаёмец

Цэліць па маёй спіне.

 

І толькі я і толькі ты,

Ты будзеш жыць, і я таксама.

 

Жыць! Буду заўсёды!

Жыць! Анёл са мной ляціць.

Свяці і асвятляй усё... Жыццё!

 

Па мабільным тэлефоне

Я залез у інтэрнэт

І ўбачыў, як змяніўся

Не да добрага наш свет.

Паўсюль войны, землятрусы,

І ўвогуле — кашмар!

Чуткі аб бязглуздых смерцях

Аблятаюць увесь абшар.

 

І толькі я і толькі ты,

Ты будзеш жыць, і я таксама.

 

Жыць! Буду заўсёды!

Жыць! Анёл са мной ляціць.

Свяці і асвятляй усё... Жыццё!

Канюшня

Як вайду я ў новую канюшню —

Засядлаю коня варанога.

 

Як прыйшоў я ў новую канюшню —

Засядлаў там коня варанога.

 

Як паехаў я ў чыста поле —

Адпусціў на волю варанога.

 

Як вайду я ў новую канюшню —

Засядлаю коня варанога.

Чакай

Усё ня так, няма настрою,

Ты размаўляеш сам з сабою.

Нешта ня так, ды што рабіць?

Ці можа ўзяць пра ўсё забыць?

Жыццё пераменаў патрабуе,

Ты ведаеш, што нас пакуль ня чуюць.

Гадзіна, дзьве — той дзень прайшоў,

А ты чакай, чакай ізноў.

 

Зноў, я буду чакаць, я буду чакаць,

Чакаю я зноў дзень новы.

Зноў, кіпіць мая кроў, кіпіць мая кроў,

А дзе я? — ізноў толькі словы.

 

І проста так ты нас ня зломіш,

Мы крочым, к вам ідуць калоны.

Усё кіпіць, ірвецца з цела,

За колькі год там набалела.

І я сваім сэрцам адчуваю,

Нас большае, і мы пакуль чакаем.

Гадзіна, дзьве — той прыйдзе дзень,

І заблішчыць у вачах агень.

 

Зноў, я буду чакаць, я буду чакаць,

Чакаю я зноў дзень новы.

Зноў, кіпіць мая кроў, кіпіць мая кроў,

А дзе я? — ізноў толькі словы.

Не трывай

Рукой, як фарбай яркіх дзён,

Я намалюю зьнічак сон.

Аблокаў сталых цішыню

Парушу, прыгнуў у вышыню.

І буду там, як на зямлі,

Глядзець на сонца прамяні,

Шукаць цябе, ці можа не...

Ня трэба, не будзі мяне!

 

Не трывай мяне ў сне!

Не будзі мяне ў сне!

Не трывай мяне ў сне!

Не будзі мяне!

 

Ракой, праз водбліскі дажджоў,

Краіну мараў я знайшоў,

І плыняй рэдкасных падзей

Там захварэў я ад людзей!

 

Не трывай мяне ў сне!

Не будзі мяне ў сне!

Не трывай мяне ў сне!

Не будзі мяне!

 

Азірнуўся з-за аблок і бачу,

Як шары пускаюць на ўдачу,

І лятуць яны на сустрач ветру,

За сабою цягнуць кіламетры.

І як кветкі ў небе, расцвітаюць,

І пялёсткі па зямлі лятаюць.

А навокал вусны ў пацалунках,

Адаб’юцца дзесьці ў малюнках.

 

Не трывай мяне ў сне!

Не будзі мяне ў сне!

Не трывай мяне ў сне!

Не будзі мяне!