Крок за крокам
Зрабі сябе сам
На памылках чужых вучыліся,
І старэйшым глядзелі мы ўслед.
Імгненна час ійшоў —
Дзьверы ў сэрцы нам адчынілі,
І з’явіўся ў вочах цудны свет,
Я сам яго знайшоў.
Мы ішлі праз вятры і сцюжы,
Крок за крокам з’яўляўся новы шлях.
Цяпер ужо для ўсіх,
Хто прайшоў яго, стаў той дужым,
Перамог у сабе ён боль і жах,
Сваім стаў для сваіх — не памыліўся.
Мы сябе зрабілі тымі, кім цяпер мы ёсць.
Нас жыццём кармілі, лёс дарыў нам — дарыў маладосць!
Калі цяжар нам ціснуў грудзі,
Мы з усмешкай глядзелі на жыццё.
Нас не зламіць нічым.
Мы не беглі за тым, што будзе,
Не крычалі, як быццам гэта ўсё,
І зараз не крычым.
Не прасілі мы дапамогі,
Не адводзілі сваіх вачэй,
Дзе перашкодаў шмат.
Не звярнулі з сваёй дарогі,
Размаўляць пачалі толькі грамчэй,
І не пайшлі назад — не разгубілісь.
Мы сябе зрабілі тымі, кім цяпер мы ёсць.
Нас жыццём кармілі, лёс дарыў нам — дарыў маладосць!
Мы сябе зрабілі тымі, кім цяпер мы ёсць.
Нас жыццём кармілі, лёс дарыў нам маладосць!
Мы сябе зрабілі!
Крок за крокам
Нас памятаюць залатыя зборы,
Хмурых палацаў, што глядзяць на зоры.
Мы там свае вадзілі карагоды,
Елі смачна там.
Калі нас да зямлі хіліла ветрам,
А сцюжа накрывала сваім срэбрам,
Анёлы напаўнялі душы верай —
Верылі ў нас.
Гэй — Залаты той час,
Гэй — Не пакіне нас,
Гэй — І ў сэрцы б’ецца маладосць.
Крок за крокам і з паднятаю галавой
Мы вандруем і губляем свой супакой.
Фут за футам мы маладзеем душой.
Нам каралі краін цягнулі рукі,
Музыкі іхнія дарылі гукі.
Але мы не змянялі свой кірунак —
Крочылі далей.
І сэрца біла кулямётам у целе,
Сапнуць з дарогі нас не раз хацелі,
Але наш компас заставаўся цэлым —
Марай мы жылі.
Гэй — Залаты той час,
Гэй — Не пакіне нас,
Гэй — І ў сэрцы б’ецца маладосць.
Крок за крокам і з паднятаю галавой
Мы вандруем і губляем свой супакой.
Фут за футам мы маладзеем душой.
Напрыканцы
Прысніўся сон, што недзе
Праз сто вякоў, праз сто падзей,
Больш сонца не свеціць,
Не хоча болей грэць людзей.
Вятрам там — рай, вый ды лунай,
Пустыя хмарачосаў камяні.
Ты разглядай, ты заўважай —
Няма нікога на зямлі.
У чорнай вадзе светлых надзей
Рэшткі даела зграя людзей.
Грошы цяклі ў іх гаманцы —
Няма людзей напрыканцы.
Халодны рэактар, як куля — апошні аргумент,
Нас выдаляць заўтра, як лішні, непатрэбны элемент.
Надзеі таюць у кнізе той, нібы ў спякоту ледзянцы.
Сціскаю я тваю далонь — мы разам тут напрыканцы.
У чорнай вадзе светлых надзей
Рэшткі даела зграя людзей.
Грошы цяклі ў іх гаманцы —
Няма людзей напрыканцы.
Няма людзей —
Напрыканцы.
Іншы
Я не магу знайсці сябе сярод вас, я адзін.
Я межы адчуваў нябёс, цяплыню іх глыбінь,
І я не плачу па начах, я крычу ў пустыню.
Несцерпны боль у маіх вачах, я яго быццам п’ю,
Быццам п’ю.
І свой свет сабе пакіну я, ахінае ён мяне сабой.
Гэта сувязь з ім толькі выключная мая — не адчуеш, не пабачыш.
Не паспееш ты пайсці за мной.
Я так люблю глядзець на дождж, ён мяне зразумеў,
Ды толькі робіцца мне горш, там, дзе я не паспеў.
І вам мяне не зразумець, я шукаў — не знайшоў,
І буду кроплямі ляцець там, дзе дождж мой прайшоў,
Мой прайшоў.
І свой свет сабе пакіну я, ахінае ён мяне сабой.
Гэта сувязь з ім толькі выключная мая — не адчуеш, не пабачыш.
Не паспееш ты пайсці за мной.
І свой свет сабе пакіну я, ахінае ён мяне сабой.
Гэта сувязь з ім толькі выключная мая — не адчуеш, не пабачыш.
І свой свет сабе пакіну я…
Гэта сувязь з ім толькі выключная мая — не адчуеш, не пабачыш.
Не паспееш ты пайсці за мной.
Мы ідзeм разам
Мы ідзем разам шчыльнаю сцяной,
Ідзем разам! Мы ідзем разам!
З пераможным сцягам з сябрам за спіной,
Ідзем разам! Мы ідзем разам!
Скрозь натоўпы шэрых нас вядзе дарога,
Ідзем разам! Мы ідзем разам!
Мы ў каманду верым! Верым у перамогу!
Мы бачым сотні прамянёў —
Яны прарочаць светлы шлях,
І подых тых вятроў, што дзьмуць ізноў,
Што дзьмуць ізноў,
Наш светлы развіваюць сцяг!
Трубы і фанфары, хвалямі далоні,
Ідзем разам! Мы ідзем разам!
Рассякаем хмары, ланцугі палону,
Ідзем разам! Мы ідзем разам!
Нас сягоння многа, радасць поўніць твары,
Ідзем разам! Мы ідзем разам!
Юнака, старога, закаханых пары.
Мы бачым сотні прамянёў —
Яны прарочаць светлы шлях,
І подых тых вятроў, што дзьмуць ізноў,
Што дзьмуць ізноў,
Наш моцны развіваюць сцяг!
Нават калі мы далёка ад дому,
Колеры родныя ў сэрцы навечна,
Нават калі нас адолее стома,
Стрываюць і гэта нашыя плечы.
Любоў да каманды нас аб’яднае,
Адзіныя думкі, жаданне падзеі.
Гульня не заўсёды сумленнай бывае —
Не загіне ніколі надзея!
Мы бачым сотні прамянёў —
Яны прарочаць светлы шлях,
І подых тых вятроў, што дзьмуць ізноў,
Што дзьмуць ізноў,
Наш моцны развіваюць сцяг!
Наш моцны развіваюць сцяг!
Наш светлы развіваюць сцяг!
Праз туманы
Сто разоў сабе казаў: "Даволі! Хопіць!
Стань адным з іх!"
Патанулі мары, бы ў балоце —
Шмат хто так знік.
Я хлапчуком марыў пілотам быць —
Прэч ад вінта! Пайду наўздым,
Буду па небу плыць!
Раптам знікла ўсё — і не заўважыў.
Была. Прайшло.
З мараў толькі нуль. Колькі ўжо разоў мне кажуць:
"Кінь ты ўсё!"
Стаць адным з іх — прасцей за ўсё, стары!
Так — міліярд, такіх — міліярд,
У дрыгве смуроднай знік!
Праз туманы і праз дым,
Чалавечы праз натоўп!
Я ўсё роўна йду наўздым —
Назаўжды! Наадварот!
У кнігах я чытаў,
Што ў жыцці паўно прыгодаў,
Подзьвігаў! Спраў!
Як той герой, шчаслівы буду год ад году —
Так маляваў.
Стаць адным з іх — прасцей за ўсё, стары!
Прэч ад вінта! Ідзі наўздым
Ад тых, хто ў балоце знік!
Праз туманы і праз дым,
Чалавечы праз натоўп!
Я ўсё роўна йду наўздым —
Назаўжды! Наадварот!
Я ўсё роўна!
Назаўжды! Наадварот!
Нас няма
Кроплі падалі тады, у той вечар,
Ты глядзеў і бачыў парасоны.
І знікалі гарады дзесьці ў вечнасць,
І цяпер аскепкі мы збіраем.
А нас ужо нішто не аб’яднае…
А цябе не знайсці. Нас няма.
(Не сустрэліся вачамі,
Нашы душы — ў адчаі.)
І я — сама.
(І цяпер мы разумеем,
Што нічога не паспеем…)
Адчуванне цяплыні дзесьці знікла,
І сабе мы болей не належым.
Цемра гасіць прамяні — гэта звыкла,
І ўжо нас болей не пабачыць.
І я цябе не пажадаў прабачыць…
А цябе не знайсці. Нас няма.
(Не сустрэліся вачамі,
Нашы душы — ў адчаі.)
І ты — сама.
(І цяпер мы разумеем,
Што нічога не паспеем...)
Пытанняў больш за ўсё —
Адказаў не знайсці ніяк.
Што гэта за жыццё?
Чаму ў ім усё не так?!
Чаму такі мой лёс?
Чаму не шчасціць гэдак мне?
І вадаспадам слёз
Душу кране.
А цябе не знайсці. Нас няма.
(Не сустрэліся вачамі,
Нашы душы — ў адчаі.)
І я — сама.
(І цяпер мы разумеем,
Што нічога не паспеем...)
А цябе не знайсці.
(Не сустрэліся вачамі,
Нашы душы — ў адчаі.)
І я — сама.
На ростанях
О, гэты позірк цішыні —
Яго, напэўна, не спыніць.
І не схаваць яго нідзе —
Ён не пужаецца людзей.
Акамянелая душа
Ужо не кліча ў абшар цябе.
Плянетаў дзіўны мінуэт
Цяпер нябачны болей нам.
Мы не глядзім ужо на свет,
Пужаемся жыццёвых плям,
Хаваем вочы ў слязах
І нараджаем новы жах —
Свой жах.
А мы на ростанях ізноў,
Гэтых заблытаных шляхоў.
Знікаем мы — нас не знайсці
У гэтай рэчаіснасці.
Мы зачыняем дзверы ў сны,
Нам не патрэбныя яны.
І не патрэбны нават мы сабе.
Не б’юцца сэрцы, як раней,
Мы ад жыцця бяжым хутчэй, хутчэй.
Раскрыжаванне мар — у чым?!
І мы тут болей не прычым.
Там, дзе гавораць — мы маўчым,
З нагоды тысячы прычын.
Знікаем мы. Знікаюць нас.
І знікне ўсё ў пэўны час —
Той час.
А мы на ростанях ізноў,
Гэтых заблытаных шляхоў.
Знікаем мы — нас не знайсці
У гэтай рэчаіснасці.
Знікаем мы — нас не знайсці!
Знікаем!
Мой зорны час
Я жыццёвыя ўдары ўсе прымаў, трымаў!
У баку я аніколі не стаяў — усе цяжкасці трываў.
Руку дапамогі падаваў заўжды
Тым, каму было не абмінуць бяды.
Лёс правёў мяне па сцежцы праз гады — сюды.
Мой зорны час настаў — праз агонь, ваду!
Мой зорны час настаў — скрозь цемру я прайду!
Аддаваўся цалкам я, калі кахаў, любіў.
На калені я не падаў, не стагнаў, нічога не прасіў.
Крокаў не рабіў у бок альбо назад —
Месцу не было ў маіх вачах слязам.
І заўсёды меў адказ свой тут і там я сам.
Мой зорны час настаў — праз агонь, ваду!
Мой зорны час настаў — скрозь цемру я прайду!
Мой зорны час...
Мой зорны час настаў — праз агонь, ваду!
Мой зорны час настаў — скрозь цемру я прайду!
Прайду!
Выраю няма
Яны ў вырай не лятуць,
І не шукаюць, дзе цяплей.
Яны даўно нам не пяюць,
І неба стала ім ніжэй.
Цяпер іх хаты — правады,
І пер’е мокне ад дажджу.
Ляцеў я з імі праз гады,
А зараз на людзей гляджу.
Вы мне пакіньце вышыню маю цяпер,
Я буду там, я маю быць на ёй намер.
Вы мне пакіньце вышыню маю цяпер,
Я буду там, я буду там,
Я маю быць на ёй намер.
Яны пабачылі ўсё,
І межаў не было для іх.
Няслі яны вакол жыццё
На крылах стомленых сваіх.
Пілі далонямі святло
І адляталі ў абшар,
Каб і яно людзей знайшло
Ды не пакінула ахвяр.
Вы мне пакіньце вышыню маю цяпер,
Я буду там, я маю быць на ёй намер.
Вы мне пакіньце вышыню маю цяпер,
Я буду там, я буду там,
Я маю быць на ёй намер.
Мой шалёны дзень
Ранак як размінка — светлыя надзеі,
Кава, душ ды інтэрнэт.
Поўдзень зменіць схемы, пляны ды падзеі —
Грукне, нібы пісталет.
То зычаць шчасця, то праклёны…
Такі мой кожны дзень шалёны!
Я ў гэты дзень, як быццам здань,
Як цень — без сонца не магу!
А можа, п’яны гэта я,
І ўсё кудысьці зноў бягу!
Вагон метро, пасля ўверх,
Праз турнікет, натоўп людзей...
Але ўсё роўна я знайду
Цябе ў мой шалёны дзень!
Панядзелак дорыць пляны на аўторак —
Перайшло на сераду.
Зноў мне не шанцуе — сам сабе я вораг,
Але да цябе дайду!
То зычу шчасця, то праклёны...
То я рахманы, то шалёны!
Я ў гэты дзень, як быццам здань,
Як цень — без сонца не магу!
А можа, п’яны гэта я,
І ўсё кудысьці зноў бягу!
Вагон метро, пасля ўверх,
Праз турнікет, натоўп людзей…
Але ўсё роўна я знайду
Цябе ў мой шалёны дзень!
Клюб 27
Яны стаяць перада мной,
Раве касэтнік ды вінчэсцер мой.
Ня важна, дзе яны гучаць —
Зноў не даюць спакойна спаць,
Зноў не даюць спакойна спаць.
І той час адчуваеш занава —
Гэта той Клюб 27.
І той час адчуваеш занава —
Гэта той Клюб 27.
Іх фразы — новы вось радок,
Іх гукі — новы мой акорд.
Гітарны рыф, гучны запіл —
Шкрабе ў грудзёх, як скрэч-вініл!
Шкрабе ў грудзёх, як скрэч-вініл!
І той час адчуваеш занава —
Гэта той Клюб 27.
І той час адчуваеш занава —
Гэта той Клюб 27.
Клюб 27, Клюб 27, Клюб 27.
Сэнс
Бязлітасна бягуць гады,
Страляе час па нас ва ўпор.
Хто не паспеў — ідзе туды,
Адкуль глядзіць на ўсё з-за зор.
Навошта свеціць сонца?
Хто нарадзіў аблокі?
Чаму мы ходзім па зямлі?
Шукалі мы бясконца,
Рабілі спробы, крокі —
Але мы так і не змаглі
Знайсці той сэнс,
Знайсці той сэнс,
Знайсці жыцця той сэнс!
Адкуль мы ўсе сюды прыйшлі?
Куды раптоўна мы знікаем?
Пытанне без адказу...
Ці будзе гэта хваляваць мяне?
Калі, мінаючы з неверагоднай хуткасцю
Танэль да святла,
Я пакіну гэты свет...
Хто будзе сустракаць мяне ля нябеснай брамы?
Хто адкрые мне дзверы невядомасці?
Ці пакліча наогул мяне суд вышэйшы?
Альбо я стану бязмоўным камянём,
Пагрузіўшыся ў вечную цемру?
Навошта свеціць сонца?
Хто нарадзіў аблокі?
Чаму мы ходзім па зямлі?
Шукалі мы бясконца,
Рабілі спробы, крокі —
Але мы так і не змаглі...
Развітальная
Усё звычайна, як заўжды,
Усё тыя ж думкі, тыя рэчы.
Нас зноў праводзяць гарады —
Чакаюць новыя сустрэчы.
Якія б не вялі шляхі —
Святло ўсмешак грэе нас.
Яшчэ ўбачымся, сябры —
Лёс загадаў нам пэўны час.
Да пабачэння, сябра!
Да пабачэння ў восень!
Да пабачэння ўсім вам — да пабачэння!
Мы ведалі, што трэба,
Не ставілі двукоссе —
Мы будавалі наш музычны храм,
Наш музычны храм!
Жыццё — рака, і мы — вады
Плынь тую разам сустракалі.
Скрозь нас праходзілі гады,
А мы, сталеючы, трымалі.
Час развітання настае —
Бясцэнныя імгненні.
Там, дзе павага існуе —
Не падвядзе й сумленне.
Да пабачэння, сябра!
Да пабачэння ў восень!
Да пабачэння ўсім вам — да пабачэння!
Мы ведалі, што трэба,
Не ставілі двукоссе —
Мы будавалі наш музычны храм,
Наш музычны храм!
Якія б не вялі шляхі —
Святло ўсмешак грэе нас.
Яшчэ ўбачымся, сябры —
Лёс загадаў нам пэўны час.
Да пабачэння, сябра!
Да пабачэння ў восень!
Да пабачэння ўсім вам — да пабачэння!
Мы ведалі, што трэба,
Не ставілі двукоссе —
Мы будавалі наш музычны храм,
Наш музычны храм!
Да пабачэння вам!
Да пабачэння вам!
Да пабачэння вам!
Да пабачэння!
Чырвоная Ружа
Чырвоная ружа, не стой на дарозе!
Не стой на шырокай — хто йдзе, той ламае.
Не стой на шырокай, чырвоная ружа —
Хто йдзе, той ламае, хто йдзе, той зжывае.
За што, за што, якое дзіва?
За тое, за тое, як ты красіва!
За што, за што, якое дзіва?
За тое, за тое, як ты красіва!
Жанаты ламае — дзецям на забаву,
Халасты ламае — дзеўкам на спадману.
Чырвоная ружа — дзецям на забаву,
Чырвоная ружа — дзеўкам на спадману.
За што, за што, якое дзіва?
За тое, за тое, як ты красіва!
За што, за што, якое дзіва?
За тое, за тое, як ты красіва!
Зманіў хлопец дзеўку ружовым квяточкам,
Ружовым хусточкам, ляновым платочкам,
У чарнявых чулочках, маленькай дачкой,
Беленькім сынам, маленькім сынам.
За што, за што, якое дзіва?
За тое, за тое, як ты красіва!
За што, за што, якое дзіва?
За тое, за тое, як ты красіва!
За тое, як ты красіва!
За тое, як ты красіва!