Back

Выбар

Ад сябе ўцячы немагчыма,

Не схавацца за тоўшчаю дыму.

І нязносна, калі дзве паловы

Супрацьлеглыя ставяць умовы.

 

Хаатычна мяняюцца думкі,

І сціраюцца шэраю гумкай.

Трэба вырашыць, што пераважыць,

Што застанецца для мяне важным.

 

Што больш важна — розум ці душа?

Сам вырашай!

 

Ізноў прыціскае няшчадна сумнеў:

Што лепей, што горш — проста не зразумець.

Ірве на кавалкі ягоны павеў —

А выбраць я нешта павінен, павінен паспець!

 

І дарадцы ідуць чарадою

Безупынна і без супакою.

Менавіта з такое нагоды

Мяне рвуць між сабой антыподы.

 

Што больш важна — розум ці душа?

Сам вырашай!

 

Ізноў прыціскае няшчадна сумнеў:

Што лепей, што горш — проста не зразумець.

Ірве на кавалкі ягоны павеў —

А выбраць я нешта павінен, павінен паспець!

Выдыхай

Нават зоркі ўжо не ззяюць —

Гэта знак бяды.

Гаманцы перамагаюць —

Бег у нікуды.

У краіны — твае вочы,

Усё жыццё — як бой.

Чыйсьці шэпт табе прарочыць:

Будзе ўсё вясной…

 

Асцярожна выдыхай,

І захоўвай спакой.

Усё былое памятай!

Асцярожна выдыхай!

 

Променем сагрэе сэрца,

Супакоіць нас.

Мара чыстая прарвецца —

Надыходзіць час.

Зараніца пранясецца

Над бязглуздым злом.

Воля проста не даецца —

Хутка будзе гром!

 

Асцярожна выдыхай,

І захоўвай спакой.

Усё былое памятай!

Асцярожна выдыхай!

 

Запомні адно —

Цяпер назаўжды:

Не вернеш той свет!

 

Асцярожна выдыхай,

І захоўвай спакой.

Усё былое памятай!

Асцярожна выдыхай!

 

Выдыхай!

Не падман

Нам патрэбна святло вышыні —

Толькі верай адзінай жыві.

 

Абудзі сябе,

Праглыні свой страх,

Прачытаеш усё

Па маіх вачах.

Дай сваю далонь —

Па дарозе нам.

Мара цісне скронь —

Гэта не падман!

 

Пра жыццё мусіш ведаць праз боль —

Не спужае татальны кантроль.

 

Позіркам адным

Зразумей мяне,

Моцы нам усім

У гэтай барацьбе.

Дай сваю далонь —

Па дарозе нам.

Мара цісне скронь —

Гэта не падман!

 

Дай сваю далонь —

Па дарозе нам.

Дай сваю далонь —

Гэта не падман!

 

Абудзі сябе,

Праглыні свой страх,

Прачытаеш усё

Па маіх вачах.

Дай сваю далонь —

Па дарозе нам.

Мара цісне скронь —

Гэта не падман!

 

Позіркам адным

Зразумей мяне,

Моцы нам усім

У гэтай барацьбе.

Дай сваю далонь —

Па дарозе нам.

Мара цісне скронь —

Гэта не падман!

 

Дай сваю далонь!

Мой Герой

Пачакай, не гані — ходзім мы ізноў кругамі,

Міліёнамі фраз — па завучанай праграме.

І чаму зноўку тут я стаю, гатовы верыць?

Чорны кут — белы кут, толькі каб не злая шэрасць!

 

Час — як кіналента.

"Прыпыняй планету, —

Наш на парце надпіс —

Я сыйду!"

 

Мой герой, мой герой —

Усё з нуля, бо далей б’ецца сэрца!

Мой герой, мой герой —

Вецер у твар, а ў спіну — кілагерцы!

 

Сам грашыў, сам рашыў, дзе пакінуць мне ўдачу.

Што было — не варашыць, і не жыць ніяк іначай.

І мінулага смак — спадзяванняў і памылак —

Мне заўжды добры знак і мая падмога з тылу.

 

Час — як кіналента.

"Прыпыняй планету, —

Наш на парце надпіс —

Я сыйду!"

 

Мой герой, мой герой —

Усё з нуля, бо далей б’ецца сэрца!

Мой герой, мой герой —

Вецер у твар, а ў спіну — кілагерцы!

 

Мой герой!

Мой! Мой!

 

Мой герой, мой герой —

Усё з нуля, бо далей б’ецца сэрца.

Мой герой, мой герой —

Вецер у твар, а ў спіну — кілагерцы!

Монстр

Усе мае старанні, планы ды жаданні

Растануць, як малочны шакалад.

Гэтыя пакуты вядуць у нікуды,

Проста правакуючы разлад.

 

Можаш абурацца, працягваць насміхацца,

І крычаць: "Ну што з табой?!"

Гатовы я прызнацца: не ў сілах я застацца —

Лепей быць самім сабой!

 

Я не хачу быць тваім монстрам!

Не хачу быць тваім монстрам!

Не хачу быць тваім монстрам!

 

Мэты прымітыўнай трымаешся стабільна,

І цябе не пераканаць.

Ты бескампрамісная, межы непахісныя —

Трэба думаць, як уцякаць.

 

Ты ідзеш да мэты, знішчаеш аргументы,

Вяжаш па руках і нагах.

Паступова меншае яркае і лепшае,

Усё вакол ідзе ў пух і прах!

 

Я не хачу быць тваім монстрам!

Не хачу быць тваім монстрам!

Я не хачу быць тваім монстрам!

Чуеш, не?!

 

Раздаеш заданні пад уплывам маніі —

Я трываў, ды так і не прывык.

Нервы трэба новыя. Слухай прапанову, а?

Можа, прытрымай язык!?

 

Я не хачу быць тваім монстрам!

Не хачу быць тваім монстрам!

Не хачу быць тваім монстрам!

Чуеш, не?!

 

Я не хачу!

Сэрцы Балючыя (feat. Angst)

Узнікае пачуццё, што адклалі мы жыццё

На калісьці, на пасля — адвечны шлях.

Перайшлі з хады на бег, кожны дзень у барацьбе.

Як жа тут адолець бой з самім сабой?..

 

Схаваў зацята нейкі скрутак — таямнічы, змяты.

А гэта будучыня ў ім, то не чапай — яна на святы.

Я не святы і спадзявацца не аматар —

Прарок заўжды пракляты. А верыць і не варта

Беспрычынна, бо будучыня здарыцца з усімі.

Чым я змагу дапамагчы нам? Чаму жыццё нас навучыла?

Цаніць сябе і ўласны час і жыць у ім,

Бо ён цячэ праз нас. Бо толькі так аднойчы злучым

Сваё мінулае мы з немінучым. І навучыўшыся, далей навучым,

як жыць цяпер, калі балюча.

 

Жывыя сэрцы балючыя,

Ды толькі думкі калючыя.

А хтосьці душамі "граецца"...

Ну навошта гэта ўсё нам?!

Зямля крывёй заліваецца,

Свабода так здабываецца.

А хтосьці душамі "граецца"...

Ну навошта гэта ўсё?!

 

Дзень мінае. Месяц. Год. А жыццёвы карагод

Цягне ў розныя бакі адной ракі.

Не павернецца той час, успамін з’ядае нас.

Зберажы прамень — і так пакінеш знак.

 

Я добра разумею, што такое памяць.

Таксама ўмею ўспамінамі заспаміць галаву —

І абсалютна не дарэчы, нібыта ў новы дом

Нясеш старыя рэчы, каб зноўку енчыць,

Што ўсё не тое і не так — адвечна,

Хоць сам усё і робіш адмыслова.

Дом — гэта проста слова.

Я складзены з вады й зямлі тых месцаў, дзе нас нарадзілі.

Мы самі, дзе б мы ні былі, і ёсць Радзіма.

Мы не адзіныя, але мы ўсе такія —

Хто ў абыход, а хтосьці напрасткі.

І хтось трывае, а хтосьці вые.

Яна жывая, пакуль мы жывыя...

Яна жывая, пакуль мы жывыя!

 

Жывыя сэрцы балючыя,

Ды толькі думкі калючыя.

А хтосьці душамі "граецца"...

Ну навошта гэта ўсё нам?!

Зямля крывёй заліваецца,

Свабода так здабываецца.

А хтосьці душамі "граецца"...

Ну навошта гэта ўсё?!

 

Жывыя сэрцы балючыя,

Ды толькі думкі калючыя.

А хтосьці душамі "граецца"...

Ну навошта гэта ўсё?..

 

Зямля крывёй заліваецца,

Свабода так здабываецца.

А хтосьці душамі "граецца"...

Ну навошта гэта ўсё?!

 

А хтосьці душамі "граецца"...

Ну навошта гэта ўсё?!

Іначай

Як мне трапіць туды,

Дзе знайшоў я цябе?

Сто дарог і адна гісторыя.

Адшукаць бы мне ўсё,

Што забыў я сказаць.

Паўтарыў бы ўсё зноў я, зноў я.

 

Свет чароўны іначай,

Словы на ўдачу зноў.

Няма чужых багоў.

Свет чароўны іначай.

Сэрцам гарачым я

Заўжды гляджу наперад!

 

Сон жахлівы прысніў,

Быццам скралі ў нас

Нашы думкі, ідэі, шчасце.

Прыгадаў я свой жах,

Што губляю цябе.

Што падкіне мне заўтра, заўтра?

 

Свет чароўны іначай,

Словы на ўдачу зноў.

Няма чужых багоў.

Свет чароўны іначай.

Сэрцам гарачым я

Заўжды гляджу наперад!

 

Стой, дзе ты ёсць! Пастой, ні кроку болей!

Разваж усё, згадай няўдачы і нядолі.

Штосьці знутры адвечна запавольвае.

Ідзі насуперак — і не катуй сябе ніколі.

 

Ты не такі. Ты шчыры, вольны, варты.

Сумнеў заўжды шукае толькі вінаватых.

Ён зневажае, ставіцца з пагардай.

Твая задача — ісці наўпрост, упарта!

 

Свет чароўны іначай,

Словы на ўдачу зноў.

Няма чужых багоў.

Свет чароўны іначай.

Сэрцам гарачым я

Заўжды гляджу наперад!

Адзін Шанец

Сотні світанкаў, а я

Зноўку пытаюся — «як?»

З часам марнее надзея.

Дзе я?

 

Горад падказвае дом

Мне,

Дзе шчасце не змые дажджом.

Не.

Ведаю, як захаваць цуд —

Будзь тут!

 

Гэты новы свет —

Хто я ў ім? Нібы фільм.

Што было раней —

Змыць, як грым, назусім.

І цяпер, на жаль,

Ты не пазнаеш ніколі, хто я.

 

Вось мая рука,

Давярай і хадзем!

Разам — ноч і дзень.

Хто мы й дзе? Час ідзе.

Усё пачнём з нуля —

Разам прыдумаем,

Хто ты, хто я.

 

Дай мне яшчэ адзін шанс.

Твой адчуваю адказ.

У сэрцы маім — назаўжды твой голас.

Дай мне яшчэ адзін раз

Зноўку адчуць, як праз нас

Ззяе святло і ляціць у космас.

Маякі

Хуткія рэкі нашай зямлі

Белыя ветразі — розныя долі.

Чырвонаю стужкай, нібы прамяні,

Не згаснуць агні. Не згаснуць ніколі!

 

Перажывем. Ужо страціла змест.

Птушкі лятуць па-над шэрым праспектам.

Словы набылі страчаны сэнс

І ланцугом нас схавалі ад ветру.

 

Забіты, але жывы, кранаеш небасхіл.

Горыч замест вады, і мары — замест зямнога.

 

Маякі застаюцца святлом апошняму дню.

Бачу тваю руку, але не ведаю, дзе я.

Зоркі запалены тымі, каго люблю,

І праз сусветны холад яны нас грэюць.

 

Людзі запаляць адзін аднаго,

Разам праз горыч сапраўднага болю,

Чырвоным пажарам па белай зямлі.

Не згаснуць агні, не згаснуць ніколі!

 

Дзесьці наперадзе — сонечны дзень.

Кветкі ляцяць над яскравым праспектам.

Усё пераможа сумленне людзей,

Усё пераважыць апошняе лета.

 

Забіты, але жывы, кранаеш небасхіл.

Горыч замест вады, і мары — замест зямнога.

 

Маякі застаюцца святлом апошняму дню.

Бачу тваю руку, але не ведаю, дзе я.

Зоркі запалены тымі, каго люблю,

І праз сусветны холад яны нас грэюць.

 

Маякі застаюцца святлом апошняму дню!

Зоркі запалены тымі, каго люблю!

Jeźeli Chcesz

Mówisz mi, że już masz

Masz już dosyć tego świata

W jakąś grę ciągle grasz

Stoisz w miejscu, lecą lata

 

Boisz się zrobić krok

Stoisz w miejscu, znów cierpienie

Lubisz ból, lubisz być

Cieniem, cieniem

 

Jeżeli chcesz, możesz walczyć i nie poddać się

Jeżeli chcesz, możesz uciec i nie zgubić się

Jeżeli chcesz, to złap oddech i zanurz się

Jeżeli chcesz, to pokonasz demona w sobie

 

Cały świat jest w rękach twych

Co zrobiłeś, żeby przeżyć

W ustach masz głośny krzyk

A nie możesz nic powiedzieć

 

Boisz się zrobić krok

Zrób go wreszcie, wszystko zmienisz

Gdy rozjaśniasz swój mrok

Ciepłem, ciepłem

 

Jeżeli chcesz, możesz latać nie tylko we śnie

Jeżeli chcesz, możesz zmienić świat wokół siebie

Jeżeli chcesz, zacznij działać, przekonasz się, że

Jeżeli chcesz, możesz wszystko, nie wahaj się

 

Jeżeli chcesz

Jeżeli!

 

Jeżeli chcesz, możesz walczyć i nie poddać się

Jeżeli chcesz, możesz uciec i nie zgubić się

Jeżeli chcesz, to złap oddech i zanurz się

Jeżeli chcesz, to pokonasz demona

 

Jeżeli chcesz, możesz latać nie tylko we śnie

Jeżeli chcesz, możesz zmienić świat wokół siebie

Jeżeli chcesz, zacznij działać, przekonasz się, że

Jeżeli chcesz, możesz wszystko, nie wahaj się

 

Jeżeli chcesz

Jeżeli!

Нашто

Нашто я збегчы хацеў

Прэч ад самога сябе?

Нашто шукаў кампраміс,

Калі сядзеў у журбе?

 

Я спрабаваў зразумець,

Калі крывілі душой,

Спагнаць крыўдлівую хэнць

І зноўку рушыць у бой.

 

Без адказу жыццё пралятае,

На паўторы — пытанне адно.

Рэшткі фарбаў трывожных згараюць —

Новае палатно.

 

А колькі сэрцаў разбіў

Сваім халодным агнём!

Праклятая сэ-ля-ві,

Ды каб ніколі я зноў!

 

Надзею гнаў за парог,

Хоць толькі ў ёй бачыў сэнс,

Каб у канцы ўсіх дарог

Сустрэць цябе, наканец.

 

Без адказу жыццё пралятае,

На паўторы — пытанне адно.

Рэшткі фарбаў трывожных згараюць —

Новае палатно.

 

Жыццё пралятае,

На паўторы — пытанне адно.

Рэшткі фарбаў трывожных згараюць —

Новае палатно!