Назад

У нас цяпер ёсць сайт!

10/06/2025

Фота - @johnny_cosmic📷 @johnny_cosmic

Мы доўга працавалі над гэтым і нарэшце гатовыя з вамі падзяліцца: у гурта Biaz Nazvy з'явіўся свой сайт! Ад сёння ўсё, што ты хочаш ведаць пра нас, можна знайсці ў адным месцы.

Мы сабралі тут усё, што важна:

  • Музыка — нашы рэлізы, трэкі, і спасылкі на платформы;
  • Навіны — што адбываецца ў жыцці гурта;
  • Анонсы канцэртаў — каб ты не прапусціў(-ла) наступны лайв;
  • Гісторыя і фота (у прагрэсе) — крыху пра тое, хто мы і адкуль.

Для нас гэта нешта большае, чым проста старонка. Гэта наш віртуальны дом. Мы хочам, каб тут табе было так жа ўтульна, як на нашых выступах. Каб кожны мог зазірнуць, паслухаць, пачытаць, і адчуць, што Biaz Nazvy — гэта не толькі музыка, але і супольнасць.


Што далей?

Мы будзем абнаўляць сайт рэгулярна: дадаваць новыя даты канцэртаў, выкладваць фота з канцэртаў, расказваць пра працу над песнямі. Таму зазірай часцей — будзе цікава.

І дзякуй, што вы з намі. Без вас усяго гэтага не было б.

З любоўю і гучнасцю,
Алесь, Віка, Мікола