BIAZ NAZVY на пікніке LTСN
13/07/2025|
Старонка пікніка LTCN
Мы рады паведаміць, што гурт BIAZ NAZVY выступіць на пікніке LTСN!
Канцэрты, фудтракі, кірмаш і шмат іншага чакаюць вас 26 ліпеня ў Кракаве. Гэта будзе выдатная магчымасць не толькі паслухаць нашу музыку, але і сустрэцца са старымі сябрамі, знайсці новых і проста добра правесці час.
Далучайцеся да нас, прыводзьце сяброў ды сябровак, і атрымлівайце асалоду ад музыкі і атмасферы пікніка. Уваход вольны, таму кожны можа стаць часткай гэтага свята.
Усе дэталі можна знайсці на афіцыйнай старонцы пікніка, а праграму з выступам музыкаў і дадатковую інфармацыю - тут. Наш сэт пачнецца а 16:10, так што не спазняйцеся.
Не прапусціце гэтую падзею!
Старонка пікніка - ltcn.pl
Instagram - @picnic.letucien