20+ Tour vol.II
01/07/2025Зменена: 13/08/2025|

Лета — час адпачынку і вакацый, але восень будзе гарачай! Мы вяртаемся з другой часткай прэзентацыі нашага альбома "20+" і рады абвесціць восеньскія даты туру.
20+ Tour vol.II пачнецца ў кастрычніку і ахопіць некалькі гарадоў Польшчы:
- 4 кастрычніка 2025 — Klub Szalonych, Уроцлаў
- 15 лістапада 2025 — Paszcza Lwa, Гданьск (перанос з 8 лістапада)
- 29 лістапада 2025 — Stakkato, Кракаў
- 5 снежня 2025 — Potok, Варшава
Магчыма, да спісу далучацца яшчэ некалькі гарадоў — сачыце за навінамі!
Анлайн-продаж квіткоў — зусім хутка.
Не прапусціце магчымасць стаць часткай гэтага музычнага свята!