Назад

Увага! Змена даты канцэрта ў Кракаве "20+ Tour vol.II"

15/11/2025

Афіша - 20+ Tour vol.II

Прывітанне, сябры!

Па тэхнічных прычынах месца і дата канцэрта "20+ Tour vol.II" у Кракаве былі змененыя. Замест суботы, 29 лістапада, сустрэнемся ў нядзелю, 30 лістапада ў "Olive Pub"!

Мы ведаем, што гэта можа выклікаць нязручнасці. Калі вы ўжо набылі квіткі, яны застануцца сапраўднымі для новай даты.

Але ёсць і добрыя навіны - канцэрт адбудзецца ў Дзень Народзінаў гурта, таму мы прыгатуем для вас нешта асаблівае! Запрашаем вас раздзяліць гэты асаблівы дзень разам з намі.

Квіткі на канцэрт дасяжныя тут.

Дзякуем за ваша разуменне і падтрымку. Чакаем сустрэчы з вамі 30 лістапада ў "Olive Pub"!