title: "Жыве rock'n'roll!"
description: "Простыя людзі, шэраг пытанняў
І прапановаў і меркаванняў.
Розныя ўсе, і ўсё навакол,
Але аб’ядноўвае нас rock'n'roll.
Дзядулі, бабулі, сыны і ўнукі,
Рабочы, прафесар і доктар навукі.
Збіраюцца ўсе за круглай столяй,
Каб паразмаўляць аб rock'n'roll’е."
canonical_url: "https://biaznazvy.com/be/lyrics/zywie-rock-n-roll"

> Index of every page on this site: [llms.txt](https://biaznazvy.com/llms.txt)

Простыя людзі, шэраг пытанняў

І прапановаў і меркаванняў.

Розныя ўсе, і ўсё навакол,

Але аб’ядноўвае нас rock'n'roll.

Дзядулі, бабулі, сыны і ўнукі,

Рабочы, прафесар і доктар навукі.

Збіраюцца ўсе за круглай столяй,

Каб паразмаўляць аб rock'n'roll’е.

Rock'n'roll! Жыве rock'n'roll!

Rock'n'roll! Жыве rock'n'roll!

Rock'n'roll — настрой заўжды і навакол,

Rock'n'roll — гэта сур’ёзна і прыкол.

Rock'n'roll — няхай будзе вечна,

Жыве rock'n'roll!

Калі табе дрэнна ці хочаш смяяцца,

Пяшчоціць кагосьці альбо абурацца —

Старую касету ўключы ці бабіну

І слухай ты рок, што жыве і не гіне.

Ён зроблены тут, на роднай прасторы —

Ты чуеш у ім і што «заўтра», што «ўчора».

У колах шырокіх або ў колах вузкіх —

У сэрцах усіх нас — наш рок беларускі.

Rock'n'roll! Жыве rock'n'roll!

Rock'n'roll! Жыве rock'n'roll!

Rock'n'roll — настрой заўжды і навакол,

Rock'n'roll — гэта сур’ёзна і прыкол.

Rock'n'roll — няхай будзе вечна,

Жыве rock'n'roll!

Жыве!

## Sitemap

See the full [sitemap](https://biaznazvy.com/sitemap.md) for all pages.